Каб пайсці і вярнуцца

Збіраючыся ў лес, памятайце, што гэта месца павышанай небяспекі. Тут вас могуць падсцерагаць дзікія жывёліны, кляшчы, гадзюкі, атрутныя расліны і самая распаўсюджаная небяспека – магчымасць заблудзіцца. З пачатку гэтага года ў райаддзел міліцыі не адзін раз паступалі заявы грамадзян аб тым, што прапалі іх родныя і блізкія, якія пайшлі ў лес па грыбы і ягады і своечасова не вярнуліся дамоў. Дзякуючы аператыўнасці паведамленняў, месцазнаходжанне грамадзян, якія прапалі, удалося ўстанавіць у ходзе першапачатковых пошукавых мерапрыемстваў.

Для таго, каб не заблудзіцца ў лесе, трэба выконваць простыя правілы асабістай бяспекі. У першую чаргу, калі збіраецеся ў лес, неабходна прадбачыць наступнае: калі ідзяце па ягады ці грыбы, абавязкова паведаміце пра гэта сваім родным, суседзям, скажыце ім, у якім напрамку вы збіраецеся ісці і калі мяркуеце вярнуцца назад; апранайцеся ў яркае адзенне. У камуфляжы знайсці чалавека вельмі цяжка нават пры нязначнай адлегласці. Не перашкодзіць, калі вы на адзенне наклеіце святлоадлюстравальныя палоскі ці малюнкі; абавязкова бярыце з сабою пітную ваду, а таксама мінімальны запас прадуктаў, сродкі сувязі, запалкі, нож. Рэкамендуецца перад паходам па грыбы ўзяць з сабою свісток і папоўніць баланс мабільнага тэлефона, а таксама праверыць зарад батарэі. Тым, хто пастаянна карыстаецца лекамі, а гэта перш за ўсё датычыць пажылых людзей, трэба ўзяць з сабой медыкаменты; сустракаючыся ў лесе з іншымі грыбнікамі, ягаднікамі, распытвайце ў іх, адкуль яны, як доўга знаходзяцца ў лесе ці не патрэбна ім якая-небудзь дапамога.
Калі вы ўсё ж заблудзіліся, не панікуйце, спыніцеся і падумайце – адкуль прыйшлі, ці не чутна якіх-небудзь чужых шумаў. Выйсці да людзей дапамагаюць розныя гукі: трактар, што працуе, брэх сабак, цягнік, які праходзіць непадалёк і г.д. Калі дакладна ведаеце, што вас будуць шукаць, заставайцеся на месцы, развядзіце вогнішча – па дыму знайсці чалавека лёгка. Калі шукаеце дарогу самі – старайцеся арыентавацца па сонцу. Добра, калі ўдалося выйсці на лінію электраперадач, чыгунку, газаправод, раку. Калі будзеце ісці ўздоўж іх, заўсёды выйдзеце да людзей, няхай сабе і не там, дзе меркавалі.
Калі ўсё ж ноч застала вас у лесе, падбярыце добрае месца для начлегу. Рухацца ў цёмны час не рэкамендуецца, бо можна атрымаць траўму. Месца для начлегу выбірайце высокае і сухое, пажадана ля вялікага дрэва. Па магчымасці тэрмінова звяжыцеся з супрацоўнікамі міліцыі па тэл. 102.
Паважаныя грамадзяне! Калі вашы родныя не вярнуліся з лесу больш чым праз 6 гадзін, не марудзячы, паведаміце пра гэта ў аддзел міліцыі па тэл. 102.
Вольга ПУПКО, оперупаўнаважаны аддзялення
крымінальнага вышуку райаддзела міліцыі.

Опубликовано ГЧ № 71 от  14.09.16г.

 

 

Добавить комментарий


comprar kamagra online

velotime.com.ua

fashioncarpet.com.ua/detskie-kovry.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!