Асновы праваслаўя

На пытанні адказвае протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна, настаяцель Мікалаеўскай царквы райцэнтра, кандыдат багаслоўскіх навук.

1. Ці можна сядзець у храме ў час богаслужэння?
— Мэта богаслужэння праваслаўнай царквы — перш за ўсё зносіны з Богам. А ў якім фармаце будуць яны адбывацца, у Евангеллі не напісана. Ёсць толькі ўказанне на тое, як трэба маліцца Госпаду і мець зносіны з ім. Аднак, каб выказаць сваё шанаванне і глыбокую павагу, перад Богам у час малітвы прынята стаяць, а не сядзець. Але так было не заўсёды. Вядома, што раннія хрысціяне на службе ў царкве маглі не толькі стаяць, але і сядзець. Маліцца ў царкве седзячы было прынята аж да VI стагоддзя. Пры гэтым вернікі маглі садзіцца прама на падлогу, калі ў храме не было сядзенняў. У Грэцыі, адкуль да нас прыйшлі праваслаўныя звычаі, да гэтага часу ёсць магчымасць сядзець падчас службы. Спецыяльныя крэслы з адкіднымі сядзеннямі (стасідыі) ёсць там нават у самых строгіх афонскіх манастырах.
Чаму ж усходнеславянская праваслаўная царква адышла ад гэтай традыцыі? Святары тлумачаць гэта тым, што з даўніх часоў у праваслаўных храмах народу было вельмі шмат, і сядзець проста не было магчымасці — не хапала месца. Паступова малітва стоячы стала нормай, а магчымасць сядзець засталася для хворых і нямоглых. Хоць афіцыйнай забароны або прадпісання на гэты конт няма. Лічыцца, што сядзець, вядома, можна ўсім. Але лепш — стаяць. Таму што, як кажуць святары, — гэта свайго роду подзвіг, ахвяра. “Мы прыносім гэты маленькі подзвіг і ахвяру Богу. Стаім на службе ў знак таго, што ўсведамляем сваю грахоўнасць дзеля таго, каб Бог дараваў нашы грахі.
Бывае цяжка, баляць ногі, але мы церпім для таго, каб Усявышні ўбачыў нашу ахвяру і пачуў нашы малітвы. Бог слухае не таго, хто сядзіць ці стаіць, а таго, хто ўсім сэрцам і душой звяртаецца да яго. Аднак, як кажа Свяціцель Філарэт Маскоўскі, “лепш думаць пра Бога седзячы, чым пра ногі – стоячы”. Таму праваслаўная царква прымае ся-дзенне на службе ўсімі людзьмі (асабліва гэта тычыцца цяжарных, старых, нямоглых і хворых). Але падчас урачыстых момантаў богаслужэння (напрыклад, чытання Евангелля, Еўхарыстычнага канона) падымацца на ногі павінны усе, акрамя тых людзей, хто фізічна не можа гэтага зрабіць.
Важна, каб чалавек прыйшоў у храм. У апошні час можна пачуць: “Я пагляджу богаслужэнне па інтэрнэце ці па тэлевізары”. Але гэта будзе наша віртуальная, штучная сустрэча з Усявышнім. Богаслужэнне не проста трэба ўбачыць, яго трэба перажыць, пражыць, раскрыць сэрца Госпаду.
2. Ці можна прымаць ежу перад наведваннем богаслужэння ў храме ў ранішнія гадзіны?
— У першыя тысячагоддзі хрысціянства амаль усе прысутнічалі на бажэственнай літургіі і прычашчаліся нашча. Гэта ўвайшло ў практыку. Традыцыя наведваць богаслужэнні нашча захавалася. Аднак зараз, калі чалавек нямоглы, з немачамі і не прычашчаецца, магчыма адступленне ад гэтай практыкі. Але гэта ўсё ж такі павінен быць непаўнацэнны сняданак.
3. Колькі часу трэба знаходзіцца на службе?
— Калі чалавек збіраецца выканаць свае абавязкі перад Богам і прынесці карысць сваёй душы, збіраючыся на богаслужэнне ў царкву, то на яе павінен прыйсці загадзя (за 10-15 хвілін да пачатку), каб паспець спакойна падысці да ікон, падаць запіску, набыць і паставіць свечкі. З пачаткам богаслужэння неабходна супакоіцца ад мітусні і аддацца малітве, уважліва слухаючы набажэнства, чытанне і спевы, узносячы свой розум і сэрца да Усявышняга. На богаслужэнні трэба прысутнічаць ад пачатковага закліку святара да адпусту. Служба — гэта не павіннасць, а ахвяра Богу. Хіба будзе прыемна гаспадару дома, да якога прыйшлі госці, калі яны пойдуць раней заканчэння свята? Але калі немагчыма, калі ёсць неадкладныя абавязкі, якія чалавек не паспявае выканаць, то магчыма прыйсці і на нейкую частку службы. Тады калі чалавек спазняецца, то, прыйшоўшы на богаслужэнне, неабходна не парушаць малітоўны настрой астатніх вернікаў. Увайшоўшы ў царкву у такім выпадку, трэба стаць там, дзе ёсць месца. Пасля заканчэння богаслужэння варта падысці да ікон. Калі ўзнікае неабходнасць раней адпусту пайсці з храма, то варта займаць месца бліжэй да выхаду. Але неабходна імкнуцца, каб такіх сітуацый не было.
4. Што рабіць, калі, стоячы на бога­служэнні, не пачуў імя, якое падаў на памінанне?
— Бывае, што святароў папракаюць: маўляў, не ўсе запіскі прачыталі ці не ўсе свечкі паставілі. І не ведаюць вернікі, што гэтага рабіць нельга.
Калі, падаўшы запіску, мы сочым, каб пачуць напісанае намі імя, то самі ўжо не молімся. Мы заняты тым, што зусім не трэба рабіць на богаслужэнні. Неабходна не сачыць за святаром, а самому яшчэ і яшчэ раз успомніць родных, сваякоў, знаёмых, памаліцца за іх здароўе ці супакой. Ад гэтага будзе значна больш карысці. З моманту нашай ахвяры (за запіску ці свечку) Бог ужо прымае яе і ведае наша пажаданне. Пачуем мы з вуснаў святара ўголас імя, якое напісалі, ці не – для Бога ніякай розніцы няма. Гэтым мы толькі сваю ганарлівасць вырошчваем. Самае галоўнае заключаецца ў тым, каб запіску “прачыталі” на праскамідыі і з прасфоры вынялі часцінку. Астатняе – гэта шчырая малітва… А за тое, як святар выконвае свае абавязкі, ён адкажа на Страшным судзе перад Усявышнім.
5. Як правільна прыкладвацца да ікон?
— Ікона — святыня, і да яе варта падыходзіць не спяшаючыся, без мітусні, бо на ёй адлюстраваны святы лік. Калі вы цалуеце ікону Збавіцеля, то неабходна дакранацца да ног, а ў паясным адлюстраванні — да яго рук. Калі вы цалуеце ікону Божай Маці або любога са святых, то вуснамі дакранайцеся да іх рук ці ног. Калі на іконе намаляваны Нерукатворны вобраз Збавіцеля, то цалуюць край плата з акрэсленым лікам. Калі перад вамі ікона Усячэння главы святога Іаана Хрысціцеля, цалаваць варта намаляваныя валасы. Ёсць іконы, на якіх адлюстраваны адразу сабор святых. У гэтым выпадку прыкладваюцца толькі да аднаго з іх. Намаляваныя лікі Хрыста, Божай Маці, святых угоднікаў цалаваць не варта. У такім выпадку цалуем край іконы, дзе няма адлюстравання ліку.
6. Якія ўдакладненні дапушчальны ў царкоўных запісках?
— У запісцы “О здравии” мы ўзгадваем усіх, каму жадаем здароўя, выратавання і дастатку. Паняцце “здароўе” ўключае не толькі фізічнае здароўе чалавека, але і яго духоўны стан. Мы просім аб здароўі не толькі для блізкіх і родных нам людзей, але і тых, хто зрабіў нам зло, каго пакрыўдзілі мы. Калі молімся аб здароўі чалавека, які зрабіў шмат зла, значыць, мы хочам, каб Усявышні памяняў яго намеры, зрабіў так, каб наш нядобразычлівец звярнуўся да Бога, змяніўся. Малітва за ворагаў — вялікая сіла для спынення варожасці і ўсталявання міру.
Імёны ў запісцы павінны быць напісаны ў родным склоне, адказваць на пытанне “каго?” Першымі пазначаюцца імёны архірэяў і святароў з абавязковым указаннем іх сану. Напрыклад, епіскапа Ціхана, ігумена Андрэя, іерэя Канстанціна. Затым пішыце сваё імя, сваіх родных і блізкіх ці тых, за каго просіце памаліцца, а пасля тых, каго лічыце сваімі нядобразычліўцамі ці ворагамі. Такім жа чынам ўносьце імёны і ў запіскі “О упокоении”.
Усе імёны павінны адпавядаць царкоўнаму напісанню. Напрыклад, Георгія, а не Жоры. Імёны неабходна пісаць цалкам. Напрыклад, Аляксандра, Міхаіла, але не Сашы, Мішы. У запісках не пазначаюцца прозвішчы, імёны па бацьку, званні і тытулы, ступені сваяцтва. Дзіця да 7 гадоў у запісцы згадваецца як “младенец”, а з 7 да 14 – як “отрок”.
У запісках “О здравии” перад імем можна напісаць (але неабавязкова) “болящего”, “воина”, “путешествующего”, “заключенного”. У запісках “О упокоении” спачылы на працягу 40 дзён з дня смерці пазначаецца як “новопреставленного” (н.п., н/п, новопр.) Дапускаецца ў запісках “О упокоении” напісанне перад імем “убиенный”, “воин”, “приснопамятный” (дзень смерці, дзень нараджэння ці імянін памерлага).

На здымку: протаіерэй Віктар Паляціла.

Опубликовано ГЧ № 71 от 14.09.16г.

Добавить комментарий


http://steroid-pharm.com

https://showroom-kiev.com.ua

очки от солнца
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!