Свет праз стагоддзі слаўных імёнаў

Пачатак верасня ў Беларусі – асаблівы. З ім на нашу зямлю прыходзіць урачыстасць, прысвечаная памяці асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, найбольш значных асоб, якія праславіліся не столькі на палях бітваў, дзяржаўнай службе, колькі сваім падзвіжніцтвам на ніве духоўнай. Гэта — Дзень беларускага пісьменства, свята, увасабленне адзінства друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, пераемнасці духоўных традыцый. Гэта ўрачыстасць у гонар слынных асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства.
“Свет праз стагоддзі слаўных імёнаў”. Пад такою назваю ў фае дзіцячай бібліятэкі райцэнтра была арганізавана выстава, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. На ёй былі прадстаўлены мастацкая, навуковая і публіцыстычная літаратура пад 2 рубрыкамі: “Спачатку было слова”, “Азбука духоўнага жыцця”. На выставе таксама можна было пазнаёміцца з аўдыязапісамі на праваслаўную тэматыку.
На здымку: выстава ў дзіцячай бібліятэцы.

Опубликовано ГЧ № 71 от 14.09.16г.

Добавить комментарий


клик рамки

l200

купить велосипед
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!