“Мы – разам!”

13 верасня піянерыя краіны адзначыла 26-ы дзень нараджэння.
Аб сваёй самастойнай дзейнасці піянерская арганізацыя Беларусі заявіла ў 1990 годзе на Х Рэспубліканскім злёце піянераў, дзе былі прыняты Статут, Дэвіз і Законы грамадскага аб’яднання. Сёлета дзень заснавання піянерыі стаў асаблівым яшчэ і таму, што адзна­чаўся ён у Год культуры. А культура – гэта здольнасць чалавека памятаць сваю гісторыю, традыцыі, уменне захоўваць і перадаваць будучым пакаленням усё самае лепшае.
Падтрымліваючы добрую традыцыю, пія­нерская дружына “Пралеска” ДУА “Маларыцкая сярэдняя школа № 1” адзначыла гэты дзень урачыстай лінейкай “Мы — разам!”. Хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўрачыстай абстаноўцы яшчэ раз успомнілі значныя падзеі ў гісторыі піянерыі, аддалі даніну павагі яе традыцыям і сімвалам.
Беларуская піянерская арганізацыя аб’ядноўвае амаль паўмільёна школьнікаў, якія не застаюцца абыякавымі да таго, што адбываецца вакол, да будучыні сваёй краіны. Наша піянерская дружына налічвае 295 хлопчыкаў і дзяўчынак. І ўсе яны актыўныя, творчыя. На просьбу аб дапамозе кожны адкажа: “Заўжды гатоў!”.
Наталля ЯКІМЧУК, педагог-арганізатар піянерскай дружыны “Пралеска” ДУА “Маларыцкая сярэдняя школа № 1”.
НА ЗДЫМКУ: у час урачыстай лінейкі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 72 от 17.09.16г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!