Кавуны па-чарнянску

Вырошчваннем  гэтай салодкай   карыснай ягады ў акцыянерным таварыстве  сёлета  займаліся  другі  год  і вынікаў дасягнулі адчувальных:  мясцовы  далікатэс  па сваіх смакавых  якасцях ніколькі не ўступае знакамітаму  астраханскаму.

Пра гэта літаральна гэтымі днямі гаварыў сусед, які ў суботу набыў чарнянскага “паласаціка” на рынку, дзе работнікі сельгаспрадпрыемства прадавалі сваю салодкую прадукцыю з машыны. Маўляў, малайцы! Цудоўныя кавуны вырасцілі: даспелыя, аж трашчаць, калі разразаеш, а таму смачныя і сакавітыя. Мякаць іх сама ў роце растае. І цана даступная.
Ды што сусед?! Сама ў захапленні ад чарнянскіх далікатэсаў. Упершыню паспрабавала іх яшчэ мінулым летам, калі галоўны аграном гаспадаркі Казімір Сядлецкі прывёз нас на 15-гектарны ўчастак бахчы, каб паказаць, што і на маларыцкіх землях можна вырошчваць такую паўднёвую культуру, як кавуны. А каб мы ўпэўніліся, што гэта і сапраўды так, і што чарнянскія паласа­тыя далікатэсы нічым не ўсту­паюць знакамітым астра­ханскім, прапанаваў паспрабаваць іх на смак. Паспрабавалі. І годна аца­нілі. Пасля яшчэ двойчы набывала кавуны ў чарнянцаў у райцэнтры, дзе яны рэа­лізоўвалі іх. І не расчаравалася.
На 15 гектарах, дзе папярэд­нікам было азімае жыта, вырошчвалі кавуны ў ААТ “Чарняны” і сёлета. Ураджай іх, па словах галоўнага агранома сельгаспрадпрыемства Казіміра Сядлецкага, у гэтым годзе некалькі горшы за леташні. Справа ў тым, што пасевы і расада, вырашчаная для чарнянцаў у цяплічным камбінаце “Бя­рэсце” Брэсцкага раёна, якую высаджвалі ўручную “ўсёй гаспадаркай” і гэтак жа ўруч­­ную праводзілі іх другую праполку, пацярпелі падчас чэрвеньскіх замаразкаў. І хоць пасля яны амаладзіліся, гэтыя прыродныя катаклізмы ўсё ж паўплывалі і на ўраджайнасць бахчавой культуры, і на яе даспяванне, якое зацягнулася на 2 тыдні.
І тым не менш, ура-джай смачнага сакавітага далікатэсу расійскіх гатун­каў «халадок» і «трыумф», а таксама гібрыдаў галандскай селекцыі «раманза» і «табган», вырашчаны нядрэн­ны. Цяпер галоўнае — рэалізаваць кавуны. А яшчэ б — цёплага надвор’я тыдні два, каб да замаразкаў убраць іх і звезці з поля ў склад.
Што тычыцца рэалізацыі чарнянскіх далікатэсаў, то, як зазначыў тыдзень назад Казімір Сядлецкі, з гэтым пакуль не ўсё гладка. Летась, напрыклад, кавуны ў сельгаспрадпрыемстве набывалі для рэалізацыі ўсе райспажыўтаварыствы вобласці, сёлета на 14 верасня толькі Маларыцкае ўзяло аж… 400 кілаграмаў. Таму, як і ў мінулым годзе, гаспадарка будзе рэа­лізаваць іх уласнымі сіламі: у Чарнянах каля магазіна, з машыны ў райцэнтры на рынку, а яшчэ паедуць па вёсках раёна. Упэўнена, што нават у самым аддаленым куточку Маларытчыны, чарнянскія кавуны знойдуць сваіх прыхільнікаў, тым больш, што і цана прымальная – усяго 35 капеек за кілаграм. Гэта значна танней, чым завезеныя аднекуль, ды і намнога ягада смачнейшая. Паверце на слова.
Надзея ЯЦУРА.
На здымку: вось такія паласатыя прыгажуны ўбі­раюць бахчавікі Валянціна Пікалава і Ганна Балюк.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано ГЧ № 73 от 21.09.16г.

Добавить комментарий


www.artma.net.ua

Наш авторитетный веб портал про направление велосипед Comanche Niagara Lady https://velotime.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!