Міліцыянеры — назаўсёды

Ушанаванне штогод 10 лістапада ветэранаў – былых супрацоўнікаў міліцыі – добрая традыцыя,  якая даўно прыжылася ў райаддзеле ўнутраных спраў. Як вядома, раней 10 лістапада адзначаўся Дзень савецкай міліцыі, але згодна з загадам міністра ўнутраных спраў нашай рэспублікі гэты дзень для супрацоўнікаў міліцыі па-ранейшаму застаецца святочным.
За паспяховае нясенне службы, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ў актавай зале РАУС ветэраны-міліцыянеры прымалі віншаванні і ўзнагароды і на гэты раз.
Медаля “90 год беларускай міліцыі” быў удастоены былы супрацоўнік райаддзела Аляксей Аляксеевіч Бойка,  Грамату міністра ўнутраных спраў атрымаў цяперашні старшыня савета ветэранаў райаддзела Аляксей Уладзіміравіч Паўлюкавец.
Граматамі райаддзела міліцыі былі ўзнагароджаны былы начальнік Сяргей Дзмітрыевіч Лядзінскі, былы намеснік начальніка райаддзела Васіль Фёдаравіч Яўчук, былыя старшы дзяжурны Сяргей Іванавіч Ігнацюк і аператыўны работнік Анатоль Сцяпанавіч Алесік.
Прымаючы ўзнагароду з рук цяперашняга начальніка РАУС Аляксандра Мельніка, Сяргей Дзмітрыевіч Лядзінскі сказаў:
— Калі ты праслужыў у міліцыі столькі год, застаешся міліцыянерам назаўсёды. Я, да прыкладу, і сёння, калі бачу якія-небудзь парушэнні, папярэджваю іх. Хаця, трэба сказаць, грамадзяне на іх рэагуюць па-свойму.
Развітваючыся з гасцямі, Аляксандр Дзмітрыевіч Мельнік яшчэ раз пажадаў ім здароўя, дабрабыту. І падкрэсліў, што парады і вопыт ветэранаў заўсёды былі і будуць вельмі карысныя маладым супрацоўнікам.
Хрысціна АЛЕСІК.
НА ЗДЫМКУ: ганаровым гасцям — ветэранам міліцыі — заўсёды рады ў райаддзеле ўнутраных спраў.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


renault kadjar

ссылка www.generico-pro.com

часы на алиэкспресс
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!