На ФАП – за настроем на выздараўленне

…Загадчыца Мельніцкага фельчарска-акушэрскага пункта Наталля Федзюковіч толькі-толькі вярнулася з выкліку. У пажылой пацыенткі быў высокі артэрыяльны ціск. Медыка чакалі ў доме, каб пачуць слушную параду. І такія выклікі для Наталлі Міхайлаўны – фельчара  з амаль  дзесяцігадовым вопытам работы на сяле, не рэдкасць, бо вясковыя жыхары, у большасці, — людзі пажылыя, і кожны другі пакутуе ад артэрыяльнай гіпертэнзіі. 

А да маленькіх пацыентаў часцей за ўсё даводзіцца спяшацца, калі ўзнімаецца тэмпература. Восенню, зімою, вясной, у перыяд прастудных захворванняў такіх выклікаў шмат. Як і шмат пацыентаў, якія самі прыходзяць на прыём у ФАП. За шэсць гадоў работы ў Мельніках Наталля Міхайлаўна, хоць сама жыве ў Маларыце, добра ведае ўсіх. І хто б ні прыйшоў на прыём – малады гэта пацыент ці пажылы, спачатку пагутарыць, бо лічыць, што медык, у першую чаргу, павінен быць уважлівым чалавекам, у некаторай ступені псіхолагам.
Аб медыцынскай прафесіі Наталля марыла з дзяцінства. У школьныя гады ёй было вельмі цікава, калі ў клас прыходзілі людзі ў белых халатах. Дзяўчынка марыла: “Вось вырасту, вывучуся — таксама буду доктарам”. Але паступаць у медыцынскі ўніверсітэт не адважылася, пайшла ў Пінскае медыцынскае вучылішча. Свой першы вопыт работы набывала ў санэпідстанцыі. Але адчувала, што гэта не яе справа. Як лячэбніка, маладога спецыяліста цягнула да работы з пацыентамі. І ў гэтай рабоце яна не расчаравалася.
Пад увагай загадчыцы ФАПа знаходзіцца больш за семсот патэнцыяльных пацыентаў. 140 з іх – дзеці, да якіх патрэбны асаблівы падыход і ў прафілактыцы захворванняў, і ў аказанні даўрачэбнай медыцынскай дапамогі. Вёска год ад году старэе, а дзе старасць – там рознага роду хваробы. Больш за 150 жыхароў Мельнікаў перасягнулі ўжо ўзрост у 60 гадоў. Гэтых людзей нярэдка даводзіцца наведваць дома – зімой і летам, і ў сцюжу, і ў спякоту, у бездарожжа пасля моцных дажджоў. Галоўнае для фельчара, які з’яўляецца, можна сказаць, універсальным спецыялістам, быць уважлівай да скаргаў пацыента, аказаць тую дапамогу, якая ў яе кампетэнцыі. А сутыкацца Наталлі Міхайлаўне даводзіцца з рознымі выпадкамі: і з траўмамі, і з пераломамі, і з многімі хваробамі. Яна ўмее не разгубіцца, знайсці для чалавека патрэбнае слова, падтрымаць, дапамагчы.
Работа медыцынскага спецыяліста ў вёсцы асаблівая. Тут кожны ведае сваю фельчарку, давярае ёй. Ды і сам медыцынскі спецыяліст, можна сказаць, добра знаёмы з кожным домам, кожнай сям’ёй. Калі недзе сітуацыя не ладзіцца, б’е трывогу. Непакоіць Наталлю Міхайлаўну, што далёка не ўсе парады і назначэнні медыцынскіх спецыялістаў вяскоўцы выконваюць. Многія, адчуўшы сябе лепш, самастойна адмяняюць лячэнне. Ёсць і тыя, хто зусім абыякавы да свайго здароўя. Каб растлумачыць, якім горкім можа быць вынік гэтай абыякавасці, загадчыца ФАПа праводзіць прафілактычныя гутаркі, сустракаецца і з дарослымі, і са школьнікамі. Пачатак восені якраз той перыяд, калі актывізуюцца такія сустрэчы.
Вёсцы Мельнікі пашанцавала з геаграфічным становішчам. Да райцэнтра блізка, можна дабрацца і аўтобусам, і цягніком. А калі трэба, дык і ў абласны цэнтр шлях недалёкі, і ехаць зручна. Але ж ФАП у вёсцы — установа запатрабаваная. Назначыў урач ін’екцыі — хворы спяшаецца да фельчара, патрэбна перавязка – зноў жа дапамогуць у фельчарска-акушэрскім пункце. Сюды ідуць вяскоўцы за лекамі, бо ведаюць, што ў аптэцы пры ФАПе ёсць усё самае неабходнае. Медыцынскі спецыяліст праводзіць патранаж дзетак да года, цяжарных жанчын. Ды і за парадай, калі з’яўляецца нейкая немач, спачатку хутчэй ідуць на ФАП ці выклікаюць фельчара дамоў. А таму ўвесь дзень Наталлі Міхайлаўны праходзіць у клопатах пра пацыентаў. Праўда, знаходзіць яна час, каб дадаць будынку ўтульнасці, пасадзіць разам з санітаркай ля яго кветкі, дагледзець іх. Бо ўпэўнена: прыгажосць узнімае настрой, а добры настрой – гэта пачатак выздараўлення.
Святлана МАКСІМУК.

НА ЗДЫМКУ: загадчыца Мель­ніцкага ФАПа Наталля Федзюковіч.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 73 от 21.09.16г.

Добавить комментарий


услуги грузчиков киев

станозолол цена

learn more www.pills-generic.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!