Ад лейтэнанта – да генерала

Каб стаць супрацоўнікам Дзяржаўнага камітэта судо­вых экспертыз Рэс­пуб­лі­кі Беларусь, неаб­ходна прайсці навучан­не ў Ака­дэміі Мі­ні­стэрства ўнутраных спраў Рэс­пуб­лікі Беларусь. 

Рыхтуе экспертаў-крыміналістаў следча-экспертны факультэт. Абітурыентаў адбіраюць ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў. Тэрмін навучання (4 гады) залічваецца ў выслугу гадоў. Курсанты вызваляюцца ад службы ў арміі. Абітурыентаў залічваюць на дзённую форму навучання за кошт сродкаў бюджэту на конкурснай аснове (сума балаў сертыфікатаў ЦТ па грамадазнаўству, замежнай мове (па выбары абітурыента), беларускай (рускай) мовах і сярэдняга бала атэстата). У перыяд навучання курсантам выплачваецца стыпендыя ад 170 рублёў, бясплатна прадастаўляецца добраўпарадкаваны інтэрнат, яны забяспечваюцца 3-разовым харчаваннем, форменным адзеннем, абуткам. Курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні на перыяд навучання, маюць магчымасць прайсці курсы падрыхтоўкі вадзіцеляў катэгорыі “В”, атрымаць спартыўныя разрады, бясплатную вышэйшую юрыдычную адукацыю з прысваеннем кваліфікацыі “юрыст, эксперт-крыміналіст”. Ім будзе прадастаўлена гарантаванае працаўладкаванне на пасады кіруючага складу Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэс­публікі Беларусь. Выйсці на пенсію будуць мець права праз 20 гадоў службы. Прадугледжана таксама сацыяльная абарона для іх і членаў іх сямей. Кар’ерны рост – ад лейтэнанта да генерала.
Работа эксперта-крыміналіста па­трабуе сумленнасці і адказнасці, цікавая і шматгранная. Большая частка яе звязана з удзелам у аглядах месцаў здарэнняў, такіх, як крадзяжы маёмасці, нанясенне цялесных пакалечанняў, хуліганства, забойства і інш. Найбольшая важная і складаная частка работы эксперта – правядзенне экспертыз. Задача эксперта – з дапамогай на­ву­ковых метадаў даследавання слядоў, рэчавых доказаў устанавіць абставіны таго, што здарылася, адказаць на пытанні следства, знайсці доказы, якія выкрываюць злачынцу альбо пацвярджаюць тое, што ён не вінаваты. Важнасць экспертнай работы сёння ўзрастае ў адпаведнасці з патрэбамі праваахоўнай сістэмы, хуткім развіццём сучасных навуковых тэхналогій.
У студзені 2017 г. кандыдаты, якія прайшлі папярэдні адбор, атрымліваюць неабходныя рэка­мендацыі і пачынаюць рыхтаваць дакументы для афармлення асабістых спраў у аддзелах унутраных спраў па месцы жыхарства. Рыхтавацца да паступлення неабходна сур’ёзна і загадзя.
Падрабязную інфармацыю пра ўмовы і парадак паступлення на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь у 2017 г. можна атрымаць па тэл. у Кобрыне: 4-98-21, 7-77-83 альбо звярнуцца асабіста ў Кобрынскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па адрасу: г. Кобрын, вул. Савецкая, 135-б, каб. 301.
Дзяніс САКАДЫН, начальнік міжраённага аддзела.

Опубликовано ГЧ № 73 от 21.09.16г.

Добавить комментарий


777.kapli.kiev.ua

topobzor.info

http://www.best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!