Турнір па пляжным гандболе

На пляжнай пляцоўцы ў гарадскім парку ўпершыню прайшоў адкрыты турнір па пляжным гандболе. Ініцыятарам і  арганізатарам яго  выступіла адміністрацыя Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы раёна пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. 

Сярод удзельнікаў турніру была каманда “Заходні рэгіён”. За яе ігралі ветэраны гандбола ў складзе Віталія Мельнікава, Дзмітрыя Мельнікава, Алега Садко, Аляксандра Філіманюка, Мікалая Бойкі. Сваёй гульнёй у складзе гэтай каманды парадаваў балельшчыкаў і Юрый Карпук, майстар спорту СССР міжнароднага класа па гандболе, чэмпіён свету сярод моладзі 1989г. у складзе зборнай СССР, двухразовы пераможца Кубка Еўрапейскіх чэмпіёнаў у складзе каманды “СКА-Мінск” (1989, 1990), трохразовы чэмпіён СССР у складзе каманды “СКА” (Мінск).
Сонечнае і цёплае надвор’е, добры настрой удзельнікаў, кампанія сапраўдных аматараў гандболу, захаванне правіл Fair Play садзейнічалі таму, што турнір прайшоў цікава і ў напружанай барацьбе.
…Сувеніры для ўдзельнікаў турніру прадаставіў Брэсцкі гандбольны клуб імя А.П.Мяшкова.
На здымку: удзельнікі турніру – каманда “Заходні рэгіён”.

Опубликовано ГЧ

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

monaliza.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!