Чарговы дзень нараджэння адзначыць у кастрычніку Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных. Да свята прымеркавана трохтыднёвая акцыя “Моладзь за бяспеку”, якую праводзіць Маларыцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

На першым этапе акцыі актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных разам з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі дапамогуць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пенсіянерам, інвалідам у вырашэнні розных бытавых пытанняў (устаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, нарыхтоўка дроў, уборка тэрыторый і г.д.).
У рамках другога этапа супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэнуцца з вучнямі агульнаадукацыйных устаноў – Олтушскай, Чарнянскай сярэдніх школ, раённай гімназіі і першай гарадской школы. Дзеці даведаюцца аб рабоце выратавальнікаў-пажарных, пазнаёмяцца з мабільным дадаткам “МНС Беларусі: Дапамога побач” і дзейнасцю маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, убачаць відэафільмы аб інстытутах, у якіх рыхтуюць работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.
Фіналам акцыі стане гульнёвае мерапрыемства з “бяспечнымі” конкурсамі, віктарынамі і розыгрышамі прызоў “Моладзь за бяспеку!”, якое пройдзе ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Алёна СМАЛЬ, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 75  от  28.09.16г.

Добавить комментарий


designedby3d.com

renesans-centr.kiev.ua

узнать больше
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!