Маладая мама — не рэдкасць

Яшчэ гадоў некалькі назад на вясковых вуліцах Макран рэдка можна было сустрэць маладую маму з каляскай. Сітуацыя ў апошні час палепшылася – 10 маленькіх дзетак да года і такіх, якім толькі што споўніўся 1 год, жывуць у Макранах. Вольгу Дацык з яе адзінаццацімесячнай дачушкай Ксюшай мы сустрэлі на вуліцы Люціна, калі яна вярталася з мясцовага ФАПа.
— На планавы прыём хадзілі, — растлумачыла маладая мама.
Вольга набыла прафесію швачкі, цяпер у водпуску па догляду за дзіцяці. Муж – пакуль яшчэ студэнт, вучыцца ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Вольга з Ксюшай жывуць у яго бацькоў. Як плануюць сваё далейшае жыццё, пакуль не вырашылі, але адчувалася, што маладым добра ў бацькоўскім жыллі.
— А вы пад’едзьце да нашага дома, вунь там, дзе металічныя веснічкі, — запрасіла Вольга.
Прасторны дом з прыгожай сядзібай. Тут мы іх і сфатаграфавалі (на здымку).

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://renesans-centr.kiev.ua

sledoc.com.ua

www.medicaments-24.net