І сцены дапамагаюць…

Наведаўшы мясцовы ФАП, міжволі можна было пераканацца, наколькі гэтая ўстанова запатрабаваная макранскімі жыхарамі.
На прыём да доктара, а гэта быў аўторак – дзень, калі выязны прыём вяла ўрач Велікарыцкай амбулаторыі Любоў Нінічук, і да загадчыцы ФАПа, а працуе тут Ларыса Мішчук (дарэчы, сама родам з Макран) былі чэргі. Людзі ішлі за першай дапамогай, за кансультацыяй, на працэдуры (ін’екцыі, хірургічныя перавязкі), за лякарствамі ў аптэчны пункт. Ларыса Мішчук упэўнена адчувае сябе з пацыентамі.

— Дапамагае вопыт, — гаворыць яна. — Яго набіралася, калі ў Ляхавецкай амбулаторыі, дзе працавала некалькі гадоў, разам з доктарам прымала хворых. Цяпер, калі ў нечым сумняваюся, набіраю нумар тэлефона былой калегі і яна мяне кансультуе.
Нядаўна на ФАПе праведзены цудоўны рамонт. Усе пакоі блішчаць і ззяюць. “Тут нават сцены дапамагаюць”, — прыкмеціў адзін з наведвальнікаў. “Марафет” ляжыць на плячах санітаркі Ніны Хведарук,  вопытнага работніка ФАПа, якая працуе тут 26 гадоў, з’яўляючыся добрым памоч­нікам фельчара.
— За гады работы помніцца многае, — расказвае Ніна. – Два разы нават  роды тут даводзілася прымаць…
НА ЗДЫМКАХ: загадчыца ФАПа Ларыса МІШЧУК і санітарка Ніна ХВЕДАРУК заўжды гатовы прыйсці на дапамогу аднавяскоўцам.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.