За дапамогу пагранічнікам

Нагрудным знакам адзнакі “За дапамогу органам пагранічнай службы” гэтымі днямі заахвочаны намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Маларыцкім раёне Аляксандр Няхаеў. Ва ўрачыстай атмасферы ганаровую ўзнагароду Аляксандру Аляксандравічу ўручыў намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце вайсковай часці 2187, падпалкоўнік Валерый Шукан. Узнагарода – вынік добрага супрацоўніцтва аддзела пагранічнай службы “Маларыта” і інспекцыі. Прысвоена яна за сумесную дзейнасць, дапамогу, аказаную органам пагранічнай службы ў выкананні задач па ахове дзяржаўнай граніцы, а таксама значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай пагранічнай палітыкі.

Дарэчы, з пачатку года канфіскавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, якія перамяшчаліся праз мяжу незаконным шляхам, на суму каля мільярда недэнамінаваных рублёў. Затрымана 150 парушальнікаў пагранічнага заканадаўства. Летась, напрыклад, таварна-матэрыяльных каштоўнасцей было затрымана на суму ў 3 мільярды недэнамінаваных рублёў.
Аднак пытанне тут не толькі ў парушэнні пагранічнага рэжыму. Калі б прадукцыя жывёльнага паходжання, якая пасля перамяшчэння праз мяжу незаконна трапляе на паліцы рынкаў без праверак санітарнага стану, не затрымлівалася пагранічнікамі, у небяспецы было б здароўе нашых грама-дзян, якія, самі таго не ведаючы, становяцца ахвярамі кантрабандыстаў.
Уручаючы ўзнагароду, Валерый Пятровіч пажадаў гэтак жа паспяхова працягваць супрацоўнічаць з аддзелам пагранічнай службы і шчыра падзякаваў за дапамогу.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.

На здымку: Аляксандр Няхаеў, на­меснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Маларыцкім раёне, прымае нагрудны знак “За дапамогу органам пагранічнай службы”.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 76 от 1.10.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


продажа бетона

заказать воду борисполь

www.velotime.com.ua