У тройцы лепшых

З 25 жніўня па 5 верасня ў Брэсцкай вобласці праводзіўся аг­ляд-конкурс санітарнага стану і добраўпарадкавання цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі Брэсцкай вобласці.
Да ўвагі бралі інфармацыю аб мерапрыемствах па добраўпарадкаванні, здымкі цэнтра і тэрыторыі вакол яго, інфармацыйных стэндаў. Кожнага ўдзельніка конкурсу журы ацэньвала па 30 крытэрыях. Выяўлялі лепшых, дзе б архітэктурна-планіровачныя і канструктыўныя рашэнні будынкаў і памяшканняў цэнтраў забяспечвалі аптымальныя ўмовы працы і адпачынку работнікаў. Сучаснае абсталяванне працоўных месцаў, утульнае памяшканне цэнтра і ландшафтны дызайн тэрыторыі дазволілі Маларыцкаму раённаму цэнтру гігіены і эпідэміялогіі атрымаць дыплом ІІІ ступені. Дарэчы, у тройку лепшых разам з Маларыцкім раёнам увайшлі Кобрынскі і Баранавіцкі занальныя Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
За поспехі ў рабоце калектыў раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ўзнагароджвалі сёлета неаднойчы. Да прафесійнага свята ён быў заахвочаны Ганаровай граматай за добрасумленную працу ў сістэме санітарна-эпідэміялагічнай службы Брэстчыны.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымку: галоўны ўрач раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Уладзімір Кляцко з заслужанай узнагародай.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 77  от  5.10.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий