Крок насустрач

 Шчасце бацькоў – у іх дзецях, шчаслівых і здаровых. Але некаторым жанчынам шчасце мацярынства азмрочваюць сур’ёзныя праблемы са здароўем іх дзяцей. І добра, калі чалавек не застаецца адзін на адзін са сваёй бядой, калі часта многія неабыякавыя людзі спяшаюцца яму на дапамогу.

Так было і на гэты раз. Дапамагчы Людміле Уюновай з аграгарадка Ляхаўцы, якая выхоўвае сына-інваліда Уладзіслава, вырашылі натарыусы. Па ініцыятыве Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты і загадчыка натарыяльнай канторы Маларыцкага раёна Іны Саўчук пры садзейнічанні Людмілы Лукавец, дырэктара Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, дзе Уладзіслаў з мінулага года атрымлівае раннюю комплексную дапамогу, было ўзята шэфства над гэтай сям’ёй. Першым крокам стала аказанне матэрыяльнай дапамогі ў памеры 950 рублёў на набыццё лекавых прэпаратаў, прафілактычнага артыпедычнага абутку для дзіцяці. І вось нядаўна Іна Саўчук перадала маці Уладзіслава сертыфікат ад палаты на атрыманне грошай.
Падзякаваўшы, Людміла Уюнова сказала:
— Для мяне гэта вялікая нечаканасць, і для майго Уладзіслава грошы, вядома ж, не будуць лішнія. Хацелася б звярнуцца да бацькоў, якія, як і я, змагаюцца за здароўе дзяцей: разлічвайце на свае сілы, але і верце, што людзі, якія вас акружаюць, не застануцца абыякавымі і пададуць руку дапамогі ў патрэбны час.
Лізавета САЎЧУК, вучаніца 11 “В” класа раённай гімназіі.
НА ЗДЫМКУ: у час уручэння сертыфіката.
Фота Мікалая НАВУМЧЫКА.

Опубликовано ГЧ № 77  от 5.10.16г.

Добавить комментарий


диспенсеры

top-obzor.com/obzor-flagmana-samsung-galaxy-s7-sm-g930/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!