Дзе нарадзіліся, там і спатрэбіліся

Мы ўсе спяшаемся за цудамі. Але нічога няма цудоўней, як спявае Юрый Антонаў, чым родная зямля, родны куточак пад дахам твайго дома. У гэтым перакананы Аляўціна Ядзерка, Іван Сарачук і Наталля Алесяюк (на здымку). Яны працуюць спецыялістамі жывёлагадоўчай галіны СВК “Макраны”, з’яўляюцца яе касцяком. Пасля заканчэння навучальных устаноў вярнуліся ў родную вёску і прысвяцілі ёй набытыя там веды, сваю любоў да яе, адданасць прыгожаму макранскаму куточку. Кожны з іх уносіць немалы ўклад у развіццё галіны. Аляўціна Ядзерка, яна загадчыца цэнтральнай фермы, дзе ўтрымліваюцца дойны статак,  жывёла на дарошчванні і адкорме, змагла сваёй адказнасцю згуртаваць калектыў на высокапрадукцыйную работу. Да канца года прадуктыўнасць дойнага статка на гэтай ферме павінна скласці 5500 кілаграмаў малака пры заданні 5150. Добра ведае сваю справу малады спецыяліст, выпускніца Гродзенскага аграрнага універсітэта Наталля Алесяюк, якая займае пасаду заатэхніка-селекцыянера. Пад чуйным кіраўніцтвам галоўнага заатэхніка, адукаванага, адказнага і вопытнага Івана Сарачука яны вучацца, як правільна арганізаваць на давераных ім участках работу, не дапускаць памылак, каб дабівацца найбольшай аддачы. У гэтых людзей няма слова “не”. Трэба зрабіць, значыць, трэба. Жывёлагадоўчая галіна гэтай гаспадаркі, як адзначыла начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Надзея Назарук, знаходзіцца на ўздыме, мае вялікі патэнцыял на будучае. Прырост валавой прадукцыі жывёлагадоўлі складае ў СВК 111%. Па асноўных паказчыках гэтай галіны сельгаскааператыў “Макраны” ўтрымлівае трэцяе месца ў раёне. Аляўціна Ядзерка, Іван Сарачук і Наталля Алесяюк стараюцца не для сябе, а для ўсіх, для роднага куточка – сваёй вёскі, якая іх выгадавала, паставіла на ногі. Яны аддаюць ёй цяпло душы і радасць працы.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


ForkWin платит

www.pillsbank.net

https://www.profvest.com