Вучоба для лідараў

У райвыканкаме прайшла вучоба сакратароў пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” горада і раёна. Самыя ідэйныя, камунікабельныя, актыўныя школьнікі дзяліліся вопытам кіравання пярвічкамі, абмяркоўвалі актуальныя пытанні і праблемы маладзёжнага асяроддзя.
Першы сакратар райкама ГА “БРСМ” На-дзея Пстыга расказала актывістам аб асноўных накірунках работы аб’яднання, праектах, якія рэалізуюцца цяпер і ёсць у планах. Карысць такіх сустрэч у тым, што моладзь раёна атрымлівае магчымасць пазнаёміцца паміж сабой, абмяняцца думкамі, пераняць цікавыя ідэі і традыцыі, што існуюць у вучнёўскіх калектывах. На вучобу раённы камітэт “БРСМ” запрасіў педагога-псіхолага раённага сацыяльна-педагагічнага Цэнтра Валянціну Пацурай. Яна правяла з актывістамі “Трэнінг лідарства”.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.

Опубликовано ГЧ № 77 от 5.10.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.