Песні, гульні, латарэі…

Весела, у цёплай атмасферы адзначылі чарнянскія жыхары прастольнае свята вёскі.
Праходзіла яно на пляцоўцы ля магазіна “Ваяж”. Удзел у мерапрыемстве прынялі супрацоўнікі аддзела пагранічнай службы “Маларыта”.
Свята адкрыў настаяцель Чарнянскай царквы Раства Прасвятой Багародзіцы айцец Мікалай. Пасля прывітальных слоў пачалася конкурсная праграма. У ёй удзельнічалі чатыры маладыя сям’і: Сяргея і Алены Данілюкоў, якая заняла I месца; Аляксандра і Вольгі Пятручыкаў, якія выйшлі на 2 месца; Дзмітрыя і Марыны Троць і Вадзіма і Алёны Пархамукоў, якія падзялілі 3 месца. Усе ўдзельнікі атрымалі прызы. Спонсарам конкурснай праграмы стаў прадпрымальнік Васіль Аляксандравіч Захарчук.
Працягам свята была канцэртная праграма з удзелам дзіцячага вакальнага калектыву, народнага ансамбля “Чарняначка” і калектыву аўтаклуба.
Вяскоўцаў чакала яшчэ шмат сюрпрызаў. Адзін з іх – розыгрыш бяспройгрышнай святочнай латарэі, для якой ААТ “Чарняны” і Чарнянскае лясніцтва выдзелілі прызы: дровы, салому, зерне і кавуны. Усе ўдзельнікі вярнуліся дамоў з прызамі.
Дзеці ў той дзень змаглі пазабаўляцца на шматлікіх атракцыёнах.
Завяршыла свята дыскатэка. Песні ў выкананні Алега Самасюка і Хрысціны Абрамук, а таксама розыгрыш шчаслівага білета яшчэ больш прыўзнялі ўсім настрой.
Людміла САМАСЮК, дырэктар Чарнянскага сельскага Дома культуры.
НА ЗДЫМКУ: у час свята вёскі Чарняны. Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 78   8.10.16г.

Добавить комментарий


система полива хантер
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!