Каб цёплай была іх “восень”

Цёплы асенні дзянёк. Па дарозе ў Вялікарыцкую бальніцу сястрынскага догляду любуюся малюнкамі восені: блакітнае неба, жоўта-зялёна-чырвонае лісце, якое пачынае ўсцілаць дываном глебу пад дрэвамі. Прыпынак. Тэрыторыя бальніцы зачароўвае спакоем, прыгажосцю, пахам хвоі. Старасць часта называюць «восенню жыцця» . У гэтым месцы «восень» набыла пастаянную прапіску.

На парозе бальніцы гасцей сустрэла загадчыца — медсястра Галіна Палішчук. Медыцынскай установе і догляду за састарэлымі людзьмі яна прысвяціла ўсё жыццё. 31 год Галіна Іванаўна на пасту, клапоціцца, каб людзі, якія засталіся адзін на адзін са сваімі праблемамі, набылі новы дом. Спонсарам, людзям, якія нераўнадушныя да праблем пажылых людзей, яна заўсёды рада, бо, ведае, лішняй дапамогі не бывае. Дарэчы, як расказвае Галіна Іванаўна, людзей, якія аказваюць дапамогу, нямала, за што яна выказвае шчырую ўдзячнасць. Памперсы, пялёнкі, сокі і ласункі прывезлі ў гэты дзень пажылым людзям, якія знаходзяцца на медыка-сацыяльным абслугоўванні бальніцы, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Людміла Бурштын і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” На-дзея Пстыга. Яны пазнаёміліся з усімі, хто знаходзіцца на абслугоўванні ў бальніцы сястрынскага догляду, павіншавалі пажылых людзей са святам. Большасць “жыхароў” бальніцы – пенсіянеры ва ўзросце ад 70 да 90 гадоў, якія па розных прычынах не могуць самі паклапаціцца аб сабе, многія з іх — зусім адзінокія. А ў каго і ёсць сваякі, дык жывуць яны далёка ці па нейкіх прычынах не могуць даглядаць за старымі. Палова з тых, хто знайшоў тут прытулак, — інваліды I і II груп, догляд за якімі павінен быць асаблівым. Няцяжка ўявіць, якую вялікую і патрэбную справу робіць калектыў бальніцы. А клапоцяцца аб пастаяльцах 4 медыцынскія сястры і 6 санітарак. Смачныя сняданкі, абеды і вячэры гатуюць два повары.
Цяпер у Вялікарыцкай бальніцы сястрынскага догляду 17 сацыяльных ложкаў і ўсе яны занятыя. Ёсць жадаючыя перабрацца сюды на зімоўку, але пакуль свабодных месцаў няма. Бабулі і дзядулі, прымаючы ад гасцей падарункі, гаварылі аб тым, як добра ім жывецца ў бальніцы. Дзякавалі чуламу і ўважліваму персаналу, які адносіцца да іх не як да чужых, а як да сваіх бацькоў — з цеплынёй і павагай.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымку: у час візіту ў Вялікарыцкую бальніцу сястрынскага догляду.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 78  от 8.10.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Buy Guarantees online in USA

https://steroid-pharm.com

читать дальше dopingman.com.ua