“Дзень дабрыні і павагі”

Асновай будучыні з’яў­ляюц­ца мінулае і сучаснасць. І вельмі важна, каб у грамадстве заўжды захоўвалася павага і ўвага да тых, хто ўчора ствараў гісторыю сваёй краіны, раёна, горада, вёскі. Не выпадкова ў календары ёсць дзень асобай увагі да людзей пажылога ўзросту, пакланення перад іх подзвігам у Вялікай Айчыннай вайне, прызнання заслуг у працы, выхаванні маладога пакалення. Да гэтага дня была прымеркавана акцыя “Дзень дабра і павагі”, якую арганізавалі раённы савет грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” і піянеры гарадской сярэдняй школы № 1.
Дзеці пабывалі ў гасцях у пажылых жыхароў горада, выказалі словы ўдзячнасці і павагі і пажадалі моцнага здароўя на доўгія гады Васілю Піліпавічу і Марыі Фёдараўне Маркавым, Мікалаю Іванавічу і Марыі Вікенцьеўне Манжукам, Мікіце Аляксандравічу Меляшчуку, Кацярыне Ільінічне Маісеевай.

Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст ДУА “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».

Фота ўтара.

* * *
Акцыю “Дзень дабрыні і павагі” правялі і піянеры дружыны імя Р.М.Макаранкі Ланской сярэдняй школы. Атрад “Непаседы” наведаў пенсіянерку Антаніну Карнілаўну Алесік. Школьнікі дапамаглі ёй у добраўпарадкаванні тэрыторыі двара.

НА ЗДЫМКУ: у час акцыі.

Опубликовано ГЧ № 78 от 8.10.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.tmtravel.com.ua

medicaments-24.com/cialis-tadalafil/cialis-10-mg/

np.com.ua