Салодкі хіт тыдня

На працягу 4 дзён у гарадскім Доме культупры праходзіў “Мядовы кірмаш”, арганізатарам якога выступіла ТАА “Медомир” (г.Мінск). Мерапрыемствы такога плану ў нашым райцэнтры раней не праводзілася зусім. Пчаляры з Расіі і Беларусі прапаноўвалі больш за 100 розных відаў мёду. Тут можна было пакаштаваць і набыць тое, што спадабалася па смакавых якасцях і водару. На любы густ і кашалёк. Мёд растоўскі, валгаградскі, варонежскі, башкірскі і нават амурскі, а таксама — з горнага Каўказа і Алтая, Налібоцкай пушчы… Акрамя таго, у асартыменце былі прадстаўлены і лекавыя травы, зборы, бальзамы, прадукты пчалярства: пылок, пропаліс, матачнае малачко, падмор, медавуха. Адметнасць кірмашу-выставы і ў тым, што тут многія атрымлівалі кансультацыю па пытаннях пчалярства. Яшчэ адна характэрная асаблівасць заключалася ў тым, што на кірмашы былі прадстаўлены рэдкія і ўнікальныя для нашых мясцін віды мёду. Гэта – каштанавы (з кветак дрэва каштана конскага, не зацукроўваецца пры пакаёвай тэмпературы працяглы час), мёд з зеленаватым адценнем з кветак скрыпеню, горны ліпавы (адзін з лепшых гатункаў), з пяргой, пропалісам, з матачным малачком. І ўсё высокай якасці.

Мёд – здароўе, прыгажосць і цудоўны смак. Наогул, гэта —  прадукт вельмі карысны і ўніверсальны, калі ён толькі якасны. А як гэта вызначыць?
Наталля Літвін­чук:
— Як біёлаг, зазначу, што мёд – сапраўдная крыніца неабходных арганізму рэчываў: незаменных амінакіслот, мі­нералаў, вітамінаў. Натуральны мёд наварочваецца на лыжку, не сцякае з яе хутка. Якасць таксама вызначаецца па колеру, водару, вязкасці і кансістэнцыі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: кірмаш-выстава карыстаўся попытам у маларытчан.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


https://topobzor.info

ukrterminal.kiev.ua

www.poliv.ua/uslugi/avtomaticheskij-poliv/montazh-sistemy-avtomaticheskogo-poliva
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!