Работу знутры

Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта” змаглі ўбачыць удзельнікі прэс-тура, прад­стаўнікі СМІ абласнога рэгіёна.

З уступным словам да журналістаў звярнулася дырэктар філіяла Валянціна Пух:
— Галоўная місія нашага прадпрыемства, — адзначыла яна, — аказанне паслуг паштовай сувязі пад дэвізам “Хуткасць. Надзейнасць. Даступнасць”. Увесь вытворчы працэс арганізаваны на захаванні нарматываў і кантрольных тэрмінаў, сацыяльнага стандарту ў сферы паштовай сувязі.
Сёння Брэсцкі філіял прадстаўляюць 14 раённых вузлоў сувязі, цэх паштовай сувязі, цэх па апрацоўцы і адпраўленні пошты, транспартны цэх. На тэрыторыі вобласці паслугі аказваюць 113 гарадскіх аддзяленняў, 419 – сельскіх, 28 – перасоўных, а таксама 19 пунктаў паштовай сувязі. У Маларыцкім раёне аказаннем паслуг займаюцца 14 сельскіх аддзяленняў, 2 гарадскія, 1 пункт паштовай сувязі ў вёсцы Ланская, 1 перасоўнае аддзяленне сувязі.
У рытме сучаснага жыцця стала вельмі важным паняцце “апе­ра­тыўнасць”. “Белпошта” аказвае цяпер актуальную паслугу “Паскораная пошта EMS Belpost”, калі паштовыя адпраўленні дастаўляюць па прынцыпу “ад дзвярэй да дзвярэй” – “сёння на заўтра” ў любую кропку краіны, а таксама па ўсім свеце ў самыя кароткія тэрміны.
Адна з прыярытэтных задач прадпрыемства – пераўзбраенне і мадэрнізацыя вытворчасці, скарачэнне неэфектыўных працазатрат, пераход ад ручной працы да аўтаматызаванага працэсу. У сувязі з гэтым было ўкаранёна пісьмасартавальнае абсталяванне, якое дазваляе сартаваць пісьмовую карэспандэнцыю да даставачнага ўчастка, у чым удзельнікі прэс-тура змаглі пераканацца, наведаўшы ўчастак цэнтральнай дастаўкі і сарціроўкі на Брэсцкім чыгуначным вакзале.
Прадпрыемства “Белпошта” пастаянна павышае якасць аказваемых паслуг. Усе аддзяленні паштовай сувязі філіяла аўтаматызаваны, яго спецыялісты пастаянна абнаўляюць і ўкараняюць новыя праграмныя прадукты і сервісы. Так, з мая 2015 года стала магчымым атрымліваць пенсію ў любым аддзяленні паштовай сувязі краіны незалежна, дзе пражывае атрымальнік, а з мая гэтага года па такім жа прынцыпе можна атрымліваць паштовыя грашовыя пераводы. Са шматлікімі новымі паштовымі паслугамі, заснаванымі на інтэрнэт-тэхналогіях, змаглі пазнаёміцца журналісты ў час прэс-тура, пабываўшы на аб’ектах “Бізнес-пошта”, у адным з гарадскіх аддзяленняў. Цікавасць выклікалі і наведванне “Паштовай лаўкі”, аформленай у старажытным стылі, дзе адчуваецца пах сургуча, музея пошты.
Сёння Брэсцкі філіял РУП “Белпошта” – гэта сучаснае тэхнічна аснашчанае, у чым можна было пераканацца ўвачавідкі, прадпрыемства, якое можа прапанаваць кліентам не толькі поўны спектр паштовых паслуг, але і нямала новых, нетрадыцыйных, для пошты паслуг.
Аднак, як прызнаваліся кіраўнікі філіяла, яны найбольш адданы традыцыйным паштовым паслугам, адной з якіх з’яўляецца падпіска і распаўсюджванне друкаванай прадукцыі. У час сустрэчы партнёраў — работнікаў пошты і журналістаў — былі падведзены вынікі падпісной кампаніі на 2-ое паўгоддзе 2016 г. Кіраўніцтва філіяла ўзнагародзіла сваімі Дыпломамі газеты ў розных намінацыях. Адна з іх – “За высокую насычанасць раённай газетай на 1000 жыхароў” дасталася “Голасу часу”. Удзельная вага “Голасу часу” ў агульным тыражы па раёне на 1 верасня 2016 г. складае 30,9%, а насычанасць на 1000 жыхароў – 138 экзэмпляраў.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: у час прэс-тура.

Опубликовано ГЧ № 79 от 12.10.16г.

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!