Ахвяраванні – на новы храм

Працягваецца збор грашовых сродкаў на будаўніцтва новай царквы ў райцэнтры ў гонар Маларыцкай іконы Божай Маці. Яна ўзводзіцца ўнутры дворыкаў вуліц Маруды, д.21, 21/1, 23/1 і Школьная, д.15. У гандлёвых кропках раёна, на АЗС № 90 (вул. Кобрынская) размешчаны скарбонкі для ахвяраванняў на ўзвядзенне новага храма.

Свае грашовыя ахвяраванні на будаў­ніцтва новага храма ў Маларыце цяпер можна пакінуць у царкве, іконнай лаўцы, а таксама пералічваць на разліковы рахунак 3015460861550 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 120 філіяла Брэсцкага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Акцыянерны ашчадны банк “Беларусбанк” г.Маларыта, код 246, УНП 201020706.
Нагадаем яшчэ раз, што храм будзе мець 2 паверхі, акружаны галерэяй. Яго агульныя памеры — 18 на 30 метраў. Праектам запланавана будаўніцтва званіцы вышынёй 28,35 метра, цэнтральнага купала – 22,36 метра, 4 бакавых – 16,25 метра.
-Неабходна памятаць, што будаўніцтва царквы, — кажа протаіерэй Віктар Паляціла, — гэта сапраўды справа ўсеагульная. Перакананы, што ў гэтым прыме ўдзел кожны маларытчанін і ўсе жыхары раёна. Толькі разам мы зможам узвесці храм у Маларыце. Не будзем забываць, што кожны, хто ахвяруе на будаўніцтва царквы, дае пазыку самому Богу. А ён вяртае ў шмат разоў больш. Недаравальна будзе не выкарыстаць такую магчымасць – зрабіць добры ўчынак цяпер, пра які будуць памятаць не толькі людзі, што будуць жыць пасля нас, але і сам Бог пазначыць у Кнізе жыцця. Хто дае іншаму – той багацее душой. Нельга ўпусціць цяпер кожнаму з нас шанц пабагацець душой, адкласці ў скарбонку на небе!
На здымку: так будзе выглядаць новы храм у гонар Маларыцкай іконы Божай Маці ў райцэнтры пасля завяршэння будаўніцтва.

Опубликовано ГЧ № 79 от 12.10.16г.

 

Добавить комментарий


トピックの詳細

http://kompozit.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!