Трапныя стралкі

На базе СШ №1 г.Маларыты прайшлі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на прызы Кубка Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ (інструктар савета Валянціна Козак) сярод юнакоў 14-17 гадоў. Удзел у іх бралі 18 вучняў з 5 устаноў адукацыі раёна, а таксама члены стралковага гуртка, які дзейнічае пры КММАС ДТСААФ. 

Праграма спаборніцтваў прадугледжвала 3 віды практыкаванняў. Лепшыя стралкі вызначаліся па найбольшай суме выбітых ачкоў па мішэні №8 з адлегласці 10 метраў.
Спаборніцтвы прайшлі на адным дыханні. Усе ўдзельнікі паказалі добрую стральбу. Аднак у выніковай табліцы пераможцам стала каманда СШ №2 (трэнер – Генадзь Піпко). На другую прыступку п’едэстала гонару паднялася каманда Ляхавецкага д/с-СШ, на трэцюю – Олтушскай СШ.
Гарачай і напружанай атрымалася барацьба за прызавыя месцы ў асабістым заліку.
Сярод юнакоў у практыкаванні ВП-1 (стральба з апорай на стол) “вышэйшы клас” паказаў Андрэй Кульбеда (Ляхавецкі д/с-СШ). На другую прыступку п’едэстала гонару падняўся Валянцін Алесіюк (СШ №2). “Бронзу” заваяваў Аляксандр Баранаў (вучань СШ №1).
У практыкаванні ВП-2 (стральба стоячы) “золата” атрымаў Аляксандр Бурштын (Ляхавецкі д/с-СШ), другое месца “выбіў” Вячаслаў Сай (СШ №2). Тройку прызёраў замкнуў Дзмітрый Галавей (Олтушская СШ).
У практыкаванні ВП-3 (стральба з калена) не было роўных Кірылу Бескаравайнаму (СШ №2). Другое месца ў гэтым відзе практыкавання — у Максіма Абрамчука (Олтушская СШ), трэцяе – у Дзмітрыя Саўчука (Хаціслаўская СШ).
Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі.

На здымку: Аксана Мішчук, метадыст Маларыцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета, Валянціна Козак, інструктар Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, Генадзь Піпко, настаўнік СШ №2, трэнер каманды, з лепшымі стралкамі раёна з пнеўматычнай вінтоўкі.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 79 от 12.10.16г.

Добавить комментарий


системы автополива

https://thailand-option.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!