Тыдзень спорту і здароўя

У Маларыцкай раённай гімназіі цікава і насычана прайшоў Тыдзень спорту і здароўя. У ім прымалі актыўны ўдзел вучні 2-11 класаў.
Кожны дзень яны ўдзельнічалі ў разнастайных спартыўных мерапрыемствах, якія праводзілі настаўнікі фізічнай культуры і здароўя: Ірына Ярац, Уладзімір Яромкін, Вячаслаў Бабура, Кацярына Саломнікава, Сяргей Астапук, Дзяніс Алесяюк, Вольга Ківачук.
Падчас Тыдня спорту і здароўя раённую гімназію наведалі Леанід Тараненка, чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1980г. у Маскве, і яго першы трэнер Пётр Сацюк.
Вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у чэмпіянаце Маларыцкага раёна па эстафетнаму бегу, які праводзіўся ў рамках ХХХІІІ Міжнароднага Маларыцкага марафона. Сярод агульнаадукацыйных устаноў адукацыі зборная каманда раённай гімназіі, за якую выступалі Дар’я Дыбалюк, Дар’я Струкава, Ганна Сярдзюк, Андрэй Вярэніч, Максім Гаральчук, Арцём Гаўрылюк, стала мацнейшай.
Тыдзень спорту і здароўя прадугледжваў правядзенне для вучняў 2-3 класаў спартландыі “Вясёлыя старты”. Вучні 5-6 класаў вызначалі лепшых у дартсе, сямі-васьмікласнікі – у настольным тэнісе. Акрамя таго, вучні 4-8 класаў спаборнічалі за званне мацнейшай каманды па міні-футболе, вучні 7-10 класаў – на самага хуткага плыўца…
Фізічнай культуры, спорту, алімпійскім гульням былі прысвечаны інфармацыйныя класныя гадзіны. Падчас іх размова таксама вялася пра карысць фізічных прыктыкаванняў і заняткаў, прафілактыку хвароб і ўмацаванне здароўя, пра неабходнасць штодзень весці здаровы лад жыцця.
У Маларыцкай раённай гімназіі надаецца вялікая ўвага фізічнаму выхаванню вучняў і ўмацаванню іх здароўя. Ты­дзень спорту і здароўя ва ўстанове адукацыі – гэта не разавае мерапрыемства. Традыцыйнымі ўжо сталі, напрыклад, калядныя спартыўныя вечары, спаборніцтвы па гульнявых відах спорту паміж вучнямі раённай гімназіі і яе выпускнікамі мінулых гадоў, паміж вучнямі і іх бацькамі.
— Здароўе — гэта бясцэнны дар прыроды, гаворыць Ірына Ярац. — Але каб захаваць гэты дар надоўга, патрэбна берагчы яго ўсё сваё жыццё, не растрачваючы ўпустую. А вучням неабходна заўсёды памятаць і пра тое, што арганізм чалавека не церпіць аднастайнасці. Таму пераключэнне з “сядзячай” працы да актыўнай, рухомай проста неабходна. І гэта трэба рабіць як мага часцей.
На здымку: падчас правядзення спартландыі “Вясёлыя старты”. Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 79 от 12.10.16г.

Добавить комментарий


best-products.reviews

www.medicaments-24.net

best-cooler.reviews/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!