тэніс – на кортах Маларыты

На кортах дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы раёна прайшоў ІІ адкрыты аматарскі турнір па тэнісе ў гонар настаўніка фізічнай культуры і здароўя Анатоля Крысіна.
Анатоль Дзмітрыевіч з 1 верасня 1957г. стаў працаваць настаўнікам фізічнай культуры ў Маларыцкай СШ. Шчыраваў на гэтай пасадзе аж да 1994 г. Калі выйшаў на заслужаны адпачынак, не развітаўся з любімай справай, а яшчэ амаль 15 гадоў працаваў у школе, падмяняў урокі.
У час службы ў арміі Анатоль Крысін атрымаў другі разрад па гульнявых відах спорту. Пасля ён закончыў Львоўскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. Набытыя веды дапамаглі на высокі ўзровень паставіць фізкультурна-аздараўленчую работу ў СШ №2, дзе 6 гадоў быў дырэктарам. Навучальная ўстанова тады стала цэнтрам спартыўнага жыцця ў горадзе. Між іншым, усе важныя спартыўныя мерапрыемствы Маларытчыны не абыходзіліся без удзелу Анатоля Дзмітрыевіча. З 1957 года ён быў пастаянным суддзёй раённых спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, а таксама з моманту заснавання – і Маларыцкага міжнароднага марафону.
Ініцыятарам і арганізатарам правядзення другога тэніснага турніру, як і першага, стаў Мікалай Струнец, інструктар па тэнісе.
-Турніры па тэнісе не карыстаюцца папулярнасцю сярод маларытчан, — кажа Мікалай Яфімавіч. – Таму адна з мэт нашага спаборніцтва, якую мы ставілі, — папулярызацыя гэтага віду спорту ў горадзе і раёне, далучэнне да здаровага ладу жыцця як мага больш людзей. У Маларыце ўжо склалася пэўная традыцыя правядзення турніраў па вялікім тэнісе. Штогод 9 мая ў гонар Дня Перамогі мы праводзім спаборніцтвы па гэтым відзе спорту ў адзіночным разра-дзе, 3 ліпеня ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – у парным разрадзе, і напярэдадні Дня настаўніка – турнір у адзіночным разрадзе ў гонар Анатоля Крысіна. На жаль, пазмагацца сіламі на тэнісныя корты выходзяць кожны раз практычна адны і тыя ж самыя аматары тэнісу, хаця такіх ў горадзе налічваецца чалавек 15. Сярод іх, на жаль, няма ніводнай жанчыны.
За званне мацнейшага ў ІІ адкрытым аматарскім турніры па тэнісе на двух кортах змагаліся 11 чалавек (у мінулым годзе было 9). Сярод яго удзельнікаў – два аматары вялікага тэнісу з Кобрына і два – з Брэста. Выніковыя першае і другое месцы заваявалі госці.
— У тэнісным турніры я ўдзельнічаў і ў мінулым годзе, — гаворыць маларытчанін Валерый Савасціёнак. – Хоць і не стаў сёлета першым, але атрымаў шмат станоўчых эмоцый. У вялікі тэніс я іграю ўжо 5 гадоў. Менавіта гэты від спорту стаў для мяне адным са штуршкоў для вядзення актыўнага ладу жыцця. Тэніс палепшыў самаадчуванне. Дзякуючы гэтаму віду спорту, у 2015г. я прыняў удзел у Маларыцкім міжнародным марафоне. На дыстанцыі 2 кіламетры ў сваёй ўзроставай катэгорыі заняў І месца. Акрамя таго, наведваю заняткі ў Клубе здароўя і актыўнага творчага даўгалецця (“Альтэрнатыва”).
-У Маларыце створаны цудоўныя ўмовы для заняткаў тэнісам, ёсць адпаведная матэрыяльная база,- кажа Юрый Дзякач з Кобрына. – У вас працуе выдатны майстар, вялікі аматар тэнісу Мікалай Струнец. На тэнісныя спаборніцтвы ў ваш горад заўсёды прыязджаю з задавальненнем.
* * *
Спонсарамі ІІ адкрытага турніру па тэнісе выступілі: Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат, прыватнае гандлёвае прадпрыемства “БелВАЛА” (дырэктар Васіль Карабейка), раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” (старшыня Людміла Бурштын).

Добавить комментарий


http://www.farm-pump-ua.com/

steroid-pharm.com

здесь dopingman.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!