“Неба на зямлі”

Так называюць храмы. Залатыя купалы, якія ззяюць на сонцы, крыж, накіраваны ў неба, і боская атмасфера ўнутры. На адзін храм стала ў раёне больш 11 лістапада. У той дзень у в. Лукава асвяцілі капліцу. Згодна з паданнем,  шмат гадоў назад у Лукаве на беразе возера з’явілася Божая Маці. У гонар гэтай знамянальнй падзеі на месцы з’яўлення быў некалі пабудаваны храм. Але ў савецкія часы ён быў разбураны. І прыхаджане вымушаны былі 32 гады дабірацца ў бліжэйшыя храмы,  да таго часу,  пакуль у Лукаве не пабудавалі новы храм (1992 г.),  але на іншым месцы.

Асвячэнне капліцы 11 лістапада – адраджэнне былога храма. І цяпер вернікі з Лукава змогуць прыходзіць у храм, адроджаны на беразе возера.
Епіскап Брэсцкі і Кобрын­скі Іаан,  благачынны цэркваў Маларыцкага раёна айцец Мікалай, айцец Пётр, настаяцель капліцы, і свяшчэннаслужыцелі Маларыцкага благачыння правялі абрад асвячэння.
У адраджэнні храма актыўна ўдзельнічалі і многія прыхаджане. Усім ім аддзячылі. Старшыня СВК “Чырвоны партызан” Сяргей Сцепанюк,  да прыкладу, быў узнагароджаны медалём Кірылы Тураўскага. Дзясяткі чалавек атрымалі юбілейныя граматы. Яшчэ адной узнагародай стала архірэйская падзяка.
Адна з прыхаджанак,  якая прымала ўдзел у асвячэнні капліцы, падзялілася, што гэта – сапраўды дар Божы.
Вернікі больш старэйшага ўзросту добра памятаюць разбураны храм. Ехаць некуды на богаслужэнні ці ісці пешшу ім было няпроста.
На памяць госці з іншых храмаў у капліцы пакінулі ікону Жыровіцкай Божай Маці.
А на беразе Лукаўскага возера, як 50 год таму назад, зноў адчыніліся дзверы храма.
Хрысціна АЛЕСІК.
НА ЗДЫМКАХ: у час асвячэння капліцы на беразе Лукаўскага  возера.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


https://unc-mps.com.ua

https://220km.com.ua

https://sledoc.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!