Ёсць у каго павучыцца

На пачатак гэтага навучальнага года ва ўстановах адукацыі Маларытчыны працуе 821 педагог, з іх 101 – мужчына. Цяпер адукацыйны працэс таксама дапамагаюць ажыццяўляць і 77 педагогаў, якія ўжо на заслужаным адпачынку.
185 сейбітаў разумнага, добрага, вечнага маюць стаж працы да 5 гадоў. У Олтушскай СШ гісторыю і грамадазнаўства выкладае Кацярына Алесік, кандыдат гістарычных навук. Між іншым, на сённяшні дзень у раёне налічваецца 371 ветэран педагагічнай працы.
Гонарам адукацыі Маларытчыны з’яўляюцца педагогі, якія маюць званне “Заслужаны настаўнік”. Гэта — Васіль Маркаў, Кацярына Серада, Раіса Прохарава, Яніна Наўрось, Ганна Анішчук, Яніна Крываблоцкая, Людміла Пішчык, а таксама Марыя Жыгалава. На педагагічнай ніве Маларытчыны яны шчыравалі не адзін год.
Нагрудным знакам СССР і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі” ўзнагароджаны 14 педагогаў раёна. За апошнія 10 гадоў гэты ганаровы знак атрымалі Вадзім Шпетны, пераможца рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Крыштальны журавель-2001” (2006г., цяпер – намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама), Іван Наўрось, дырэктар Збуражскага д/с-СШ (2007г.), Ганна Шпетная (2013г., былы дырэктар Ланской СШ, якая роднай установе адукацыі аддала 41 год свайго жыцця).
Таму цяперашнім педагогам Маларытчыны ёсць чаму павучыцца ў сваіх калег, ёсць што ў іх пераняць, каб самае перадавое і прагрэсіўнае ўкараняць у практыку сваёй працы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: сядзяць злева направа — заслужаныя настаўнікі Маларытчыны: Яніна Наўрось (Юралайц), Васіль Маркаў, Яніна Крываблоцкая і Кацярына Серада; стаяць злева направа — Тамара Бурштын, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі; Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама; Соф’я Якубчык, старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 81 от 19.10.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


niko-centre.kiev.ua

узнать больше onlyyou.od.ua

http://best-cooler.reviews