У гасцях у пагранічнікаў

Цікавай і пазнавальнай для маладых людзей з маладзёжнага атрада аховы правапарадку дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці была экскурсія ў аддзел пагранічнай службы “Маларыта”. Яе арганізавалі раённы камітэт ГА “БРСМ” і супрацоўнікі АПС “Маларыта”.
У аддзеле сустракаў моладзь, якая з вялікім энтузіязмам падтрымала ідэю пазнаёміцца з бытам і асаблівасцямі службы салдат, Дзмітрый Супрановіч, начальнік 18 пагранічнай заставы. Для гасцей – членаў атрада МААП, першага сакратара ГА “БРСМ” Надзеі Пстыга, камандзіра маладзёжнага атрада Васіля Шалашова, сакратара “пярвічкі” ГА “БРСМ” прафліцэя Хрысціны Нікалаюк — ваеннаслужачыя падрыхтавалі насычаную праграму.
Удзельнікі экскурсіі прайшліся па тэрыторыі і будынку, пабачылі памяшканні, дзе пагранічнікі праводзяць вольны час, іх сталовую, спальны пакой і лекцыйны зал. Шмат эмоцый выклікала знаёмства з узбраеннем, якое прымяняецца ў ахове дзяржаўнай мяжы. А гэта інжынерная і аўтамабільная тэхніка, зброя, розныя тэхнічныя сродкі, з дапамогай якіх пагранічнікі нясуць сваю службу. Захапіла хлопцаў і экіпіроўка пагранічных нарадаў. Адданыя памочнікі пагранічнікаў – службовыя сабакі. Маладым людзям цікава было паглядзець гадавальнік службовых сабак і даведацца, як трэніруюць чатырохлапых “сяброў” ваеннаслужачыя АПС “Маларыта”.
Важнай часткай прафарыентацыйнай сустрэчы стаў прагляд відэафільмаў “Дзень на мяжы. Спецыяльны рэпартаж” і “Інстытут пагранічнай службы”, якія расказалі аб буднях ваеннаслужачых і курсантаў. Паглядзеўшы іх, юнакі зразумелі, якая важная і неабходная людзям прафесія пагранічнікаў.
Хутка на базе аддзела пагранічнай службы “Маларыта” пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй для школьнікаў. Такія сустрэчы дапамагаюць маладым людзям у прафесійнай арыентацыі, яны ствараюць умовы для самавызначэння будучага шляху.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымку: у час экскурсіі ў аддзел пагранічнай службы “Маларыта”.
Фота Надзеі ПСТЫГА.

Опубликовано ГЧ № 81 от 19.10.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


еще по теме www.topobzor.info

www.profshina.kiev.ua