Старшакласнікам быць адказна

Калі пастарацца, урачыстасць можна надаць нават самай простай падзеі. Так для вучняў восьмага класа асаблівай і памятнай падзеяй стаў пераход у старшакласнікі.

Быць старшакласнікам, а значыць самым старэйшым у школе, — гэта азначае пасталець, стаць больш адказным, клапаціцца пра іншых. І, вядома, карыстацца правам наведваць школьныя вечары і дыскатэкі. Праверкай таго, ці гатовы васьмікласнікі да новага звання, былі конкурсы-выпрабаванні, якія для “навічкоў” падрыхтавалі старэйшыя вучні. З усімі заданнямі школьнікі справіліся і паабяцалі, што разам з іншымі старшакласнікамі цяпер будуць арганізоўваць вольны час, каб ён праходзіў цікава і карысна.
Валянціна ШЫЦІКАВА, педагог-арганізатар ДУА “Арэхаўская сярэдняя школа”.
НА ЗДЫМКУ: у час мерапрыемства.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 19.10.16г.

Добавить комментарий


more information best-cooler.reviews

pillsbank.net

https://buysteroids.in.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!