Даездзiліся…

За перыяд з пачатку года, удакладнілі ў аддзяленні ДАІ райаддзела мілі­цыі, за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення быў затрыманы 71 вадзіцель.
Усе яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці (аштрафаваны) з пазбаўленнем права кіраваць транспартнымі сродкамі ці займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі. А 2 вадзіцелям з ліку тых, хто любіў пад добрай”мухай” сесці за руль і пакатацца, але быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ двойчы на працягу года, застаецца толькі паспачуваць: па сваёй жа віне яны пазбавіліся ўласнага аўто: машыны ў іх былі канфіскаваны. Пытанне наконт канфіскацыі транспарту яшчэ ў аднаго гора-вадзіцеля пакуль вырашаецца. Верагодна, што і яго напаткае такі ж лёс, як і гэтых двух.

Наш кар.

Опубликовано ГЧ № 81 от 19.10.16г.

Добавить комментарий


www.nissan-ask.com.ua

www.np.com.ua

https://thailand-option.com/option-226-711-65/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!