Не піць, не курыць — фізкультуру любіць

У прыроды няма дрэннага надвор’я, як не бывае яно дрэнным для тых, хто любіць спорт. А таму бесперапынны дождж, які зарадзіў у той дзень з самай раніцы, не стаў перашкодай для аматараў спорту сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія прыехалі ў Маларыту на традыцыйную спартакіяду. Трэба сказаць, што ўдзел у ёй прынялі ўсе без выключэння СВК. Прыемна было бачыць у складзе каманд не толькі механізатараў, жывёлаводаў, але і спецыя­лістаў, старшынь прафкамаў і СВК. Прычым некаторыя з іх выступалі за каманду не ў адным відзе спорту, а асобныя, як, да прыкладу, старшыня прафкама СВК “Хаціслаўскі” Васіль Бяльчук, старшыня прафкама СВК “Ляхаўцы” Святлана Гангала, старшыня прафкама СВК “Ланская” Марыя Сацук сталі нават пераможцамі ў асабістым заліку па такіх відах спорту, як більярд, дартс, шашкі, і прынеслі тым самым сваім камандам пэўныя балы ў агульным заліку.
Усяго па 6 відах спорту мераліся сіламі паміж сабой удзельнікі спартакіяды: більярдзе, тэнісе, дартсе, шашках, шахматах і армрэслінгу.
У агульнакамандным заліку пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў сталі: СВК “Хаціслаўскі” (першае месца), СВК “Чырвоны партызан” (другое) і СВК “Ляхаўцы” (трэцяе). А ў асабістым заліку мацнейшымі былі Сяргей Блядай з СВК “Дарапеевічы” (дартс і тэніс), Аліна Замурняк з гэтай жа гаспадаркі (тэніс), Андрэй Тарасюк з СВК “Хаціслаўскі” (армрэслінг), Аляксандр Наўрось з прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна” (шашкі), Рыгор Заруцкі і Вольга Алесік з СВК “Арэхава” і прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна” (шахматы).
Пераможцам спартакіяды ў агульнакамандным і асабістым заліках былі ўручаны грашовыя прэміі.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: у час спартакіяды сярод сельгас­прад­прыемстваў раёна.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


http://chemtest.com.ua/

http://arbud-prom.com.ua

www.apach.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!