Няхай жыццё цячэ, як імяніны

ААТ “Маларыцкі кансер­вавагароднінасушыльны кам­бінат” споўнілася 55. Засталіся ў гісторыі гады станаўлення і развіцця калектыву, калі закладваліся яго добрыя традыцыі, шліфаваліся майстэрства і навыкі рабочых, спецыялістаў. Сёння ААТ – гэта флагман прамысловасці раёна, адзін з буйнейшых у сістэме “Белдзяржхарчпрама” пастаўшчыкоў дзіцячага харчавання на рынак не толькі нашай краіны, але і Расіі, Украіны, Казахстана, Арменіі, дзе яго добра ведаюць пад гандлёвай маркай “Таптыжка”. Тэхнічнае пераўзбраенне, вялікая мадэрнізацыя дазво­лілі значна нарошчваць аб’ёмы вытворчасці, пашырыць асартымент выпускаемай прадукцыі, што садзейнічае ўмацаванню прадпрыемства на профільным рынку.
Гісторыя пра многае можа расказаць. Вось адзін толькі штрышок. У далёкія 50-я гады мінулага стагоддзя, калі стваралася прадпрыемства, з яго канвеера сыходзіла ўсяго некалькі тысяч умоўных слоікаў кансерваў, а сёння толькі за 1 хвіліну – 145 слоічкаў дзіцячага харчавання, столькі ж і адгружаецца спажыўцу. Выпрацоўка на 1 работніка сёлета складае 90 тысяч слоічкаў, а гэта ўжо ў 3 разы больш, чым у пачатку пяцігодкі.
Урачыста і прыгожа адзначылі на камбінаце юбілей. Кіраўніцтва прадпрыемства і прафсаюзная арганізацыя выказалі вялікую падзяку ветэранам завода, якія аддалі калектыву лепшыя гады свайго жыцця. Іх тут ніколі не забывалі, не забываюць, помняць і цяпер. Для 5 чалавек, напрыклад, тут сапраўды прайшлі лепшыя гады – яны адпрацавалі кожны больш чым па 4 дзясяткі. Нямала такіх, хто правёў на заводзе па 30 гадоў. А ўсяго на камбінаце цяпер 119 ветэранаў. Цяперашні калектыў на чале з дырэктарам Таццянай Камянчук іх цэніць за той фундамент, які яны стварылі і на якім цяпер стаіць прадпрыемства. У дзень імянін ветэранаў запрасілі на камбінат, правялі экскурсію па мадэрнізаваных цэхах, паказалі тое, чым сёння можна па праву ганарыцца. Многім былі ўручаны Граматы, падарункі і ў час святочнай праграмы ў гарадскім Доме культуры, дзе сабраліся ўвесь калектыў і шматлікія госці. Асаблівую пашану аддавалі перадавікам. Павіншаваць і падзякаваць за вялікую працу, за тое, што камбінат стаў адной з візітных картак раёна, прыйшлі прадстаўнікі ўлады, “Белдзяржхарчпрама”, райкама прафсаюза работнікаў АПК, партнёраў-пастаўшчыкоў сыравіны, кіраўнікі прадпрыемстваў горада, асноўныя спажыўцы прадукцыі – дзеці, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна. Такое вялікае прадстаўніцтва – даніна павагі да калектыву, да яго поспехаў, да той справы, якую ён робіць. Прыгожым, шчырым, у нечым хвалюючым і радасным атрымалася свята, якое харчавікі заслужылі.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: у час святкавання юбілею ў ГДК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


https://agroxy.com

https://tokyozakka.com.ua

www.kover-samolet.com.ua/kovry/kovry-iz-viskozy/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!