Прапагандыст з творчай душой

Прызёрам абласнога конкурсу пра­фесійнага майстэрства ўжо другі год запар становіцца малады інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алена Смаль. Конкурс “Лепшы прапагандыст органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях” – гэта не толькі праверка навыкаў для прапагандыстаў, але і шанц праявіць свае творчыя здольнасці, падзяліцца вопытам работы і інавацыйнымі ідэямі.
Удзел у прафесійным спаборніцтве прымалі прадстаўнікі з усіх раёнаў вобласці і горада Брэста. Згадзіцеся, заняць другое месца, калі цябе ўсяго на адзін бал апярэдзіў інспектар з Брэста, – ганарова. Аб поспехах Алены Сяргееўны ў розных творчых і спартыўных конкурсах, праводзімых Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, наша газета пісала неаднойчы. Гэта вынік пастаяннай, мэтанакіраванай работы па ўдасканаленні сваіх уменняў.
Каб стаць прызёрам конкурсу, Алене давялося паказаць добрыя вынікі ў 7 намінацыях. У першай жа — “Візітная картка” — ёй апладзіравалі стоячы, бо танец самба ў выкананні дзяўчыны, якую звычайна бачаць у форме, уразіў усіх членаў журы. Складанай была намінацыя “Журналісцкае расследаванне”. Удзельнікам давялося рыхтаваць прэс-рэлізы і даваць інтэрв’ю на тэлебачанні. Пры гэтым трэба быць арыгінальным, гаварыць пісьменна і добра трымацца перад тэлекамерай. У гэтай намінацыі Алена атрымала вышэйшы бал, як і яшчэ у трох намінацыях. Ідэя інавацыйнага сацыяльнага праекта Алены ў аднайменнай намінацыі, які павінен садзейнічаць вырашэнню актуальных праблем прапаганды бяспекі жыццядзейнасці, зацікавіла журы. Сутнасць праекта ў тым, каб размясціць у інтэрнэце, пры ўваходзе ў сацыяльныя сеткі, перад праглядам відэафільмаў, рэкламу для абавязковага прагляду, якая будзе заклікаць людзей не пакідаць дзяцей без нагляду. Маларыцкі прапагандыст стала лепшай і ў намінацыі “Аратарскае майстэрства”, якая была складаная тым, што выступаць трэба было перад незнаёмай аўдыторыяй. Утрымаць увагу, зацікавіць людзей, гаворачы на тэмы прафілактыкі, – няпроста. Алене давялося выступаць перад выхаванцамі дзіцячага садка. Высока ацанілі яе і ў творчым конкурсе журналісцкага майстэрства, калі Алене ўдалося за 40 хвілін напісаць пранікнёны тэкст па вызначанай пры жараб’ёўцы тэматыцы.
Не трэба тлумачыць, наколькі важна работа прапагандыстаў, калі ў большасці выпадкаў гінуць на пажарах людзі з-за асабістай бестурботнасці і адсутнасці навыкаў дзеяння ў надзвычайных сітуацыях. Добра, што ў райаддзеле МНС гэтай справай займаецца спецыяліст з творчай душой.
На здЫмку: інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алена Смаль. Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ от 83 от 26.10.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


unc-mps.com.ua

also read www.viagraon.com

www.onlyyou.od.ua