Удалы старт да новых вяршынь

…Алена, якая займалася хатнімі справамі пасля ранішняй дойкі, запрасіла прайсці ў дом. І мы, пераступіўшы парог, пераканаліся: стараецца яна не толькі на рабоце, але і дома: усюды былі парадак і чысціня. А дырэктар Дарапеевіцкай школы На­дзея Васільеўна Бойка нам расказала, што надзейнымі памочнікамі маці з’яўляюцца яе дочкі, 9-класніца Юля і 8-класніца Аня.
— Дома ў асноўным усё трымаецца на іх, — гаварыла Надзея Васільеўна, — бо бацькі амаль увесь час на рабоце. А Аня і Юля – дзяўчынкі дружныя, працавітыя і ў вучобе паспяваюць нядрэнна.
Прыемна, вядома ж, калі так адклікаюцца пра тваіх дзяцей. Як прыемна і дзяўчынкам, што пра поспехі іх маці, Алены Леанідаўны Жук,  сёння добра ведаюць не толькі ў Дарапеевічах,  але і ў раёне. Алена Леанідаўна не раз прадстаўляла сваю гаспадарку ў ліку лепшых працаўнікоў на раённых святах, не раз прыязджала адтуль з узнагародамі за сваю добрасумленную працу.
А сёлета ў красавіку ўручыць Алене Ганаровую грамату Савета Міністраў нашай рэспублікі за под­пісам самога прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага прыехаў у СВК начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Федзюковіч.
— Прыемна, безумоўна, было мне атрымаць такую высокую ўзнагароду, — шчыра гаварыла Алена. – Праца ж наша не з лёгкіх, але стараешся, як бы цяжка ні было.
Сёлета з пачатку года Алена Жук надаіла ўжо па 5830 кілаграмаў малака ад каровы. Як яна мяркуе, надоіць да канца года і па 6000 кілаграмаў, а можа і больш. Для гэтага ў яе ёсць не толькі жаданне, залатыя рукі, але і падтрымка і дапамога з боку сям’і – на­дзейнага тылу. Дзяўчынкі ж не толькі ў доме за парадкам сочаць і даглядаюць за хатнімі жывёлінамі, птушкай, якіх у асабістай гаспадарцы Жукоў нямала, але і на ферму да мамы з’ездзіць паспяваюць, каб палову яе абавязкаў узяць на сябе.
— Ні ў Ані, ні ў Юлі, — дзялілася Алена, — няма такога: “Хачу, не хачу”. Яны ведаюць адно: трэба.
А за безадмоў­насць мама з татам ніколі не шкадуюць за­ахвоціць іх,  як заахвочваюць і за старанне. Чым не добры прыклад выхавання!
Вось-вось у Дарапеевічах будзе здадзена ў эксплуатацыю новая сучасная ферма. Алена Жук ужо ведае, што працаваць там будзе і яна.
— Цудоўна ўсё ж, што ферма з сучаснай перадавой тэхналогіяй будзе і ў нас. А гэта значыць, палепшацца ўмовы працы даярак, хочацца спадзявацца, што і заработная плата вырасце. Словам, у нас з’явіцца стымул працаваць яшчэ лепш.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: перадавая даярка СВК “Дарапеевічы” Алена ЖУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


www.apach.com.ua

thailand-option.com/24option/

www.thailand-option.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!