ПРАФЕСІЯНАЛЫ ЎДВАЙНЕ

Уладзімір Дэйнак і Мікалай Смусянок — майстры вытворчага навучання кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту. Але да свята аўтамабілістаў і дарожнікаў маюць самае прамое дачыненне. Бо ў кожнага з іх за плячыма вялікі вадзіцельскі стаж. У Мікалая Міхайлавіча, да прыкладу, ён налічвае 33 гады, ва Уладзіміра Аляксеевіча — і таго больш. Першы набываў прафесію вадзіцеля ў Хойніцкім вучылішчы Гомельскай вобласці, адкуль сам родам, другі — у Маларыцкім. Дарэчы, майстры вытворчага навучання і сёння памятаюць сваіх аўтанастаўнікаў, якія навучылі многім практычным навыкам. Многія з іх Мікалай Міхайлавіч і Уладзімір Аляксеевіч прымяняюць і ў сваёй рабоце. 

А галоўны з іх — каб ва­дзіцель у будучым за­бяспечваў мі­ні­­мальную верагоднасць да­рожна-транспартных зда­­­­рэнняў і небяспекі для руху.
Так, аўтамабіль цяпер не рас­коша, а патрэба і сро­дак перамяшчэння. Та­му не дзіўна, што мець вадзіцельскае пасведчанне на права кіраваць транспартным сродкам жадаюць многія. І з задавальненнем прыходзяць навучацца ў Кобрынска-Маларыцкую міжраённую арганізацыйную структуру ДТСААФ, добра ведаючы, што тут ёсць усе ўмовы для таго, каб набыць тэарэтычныя і практычныя веды, паспяхова здаць экзамены і атрымаць пасведчанне на права кіраваць механічнымі транспартнымі сродкамі. Кантынгент наву­чэнцаў вельмі розны. Прыходзяць маладыя людзі, якім толькі 16 гадоў, прыходзяць дзяўчаты, жанчыны. Нямала такіх, хто жадае кіраваць транспартам, нягледзячы на свае 55 ці 65 гадоў.
— Майстрам вытвор­ча­га навучання, як і вы­клад­чыкам,-гаворыць ін­струк­тар Кобрынска-Ма­ла­рыцкай міжраённай ар­ганізацыйнай структуры ДТСААФ Валянціна Козак,-даводзіцца навучаць усіх іх вадзіцельскім азам з нуля. Але на кожнага з іх можна смела паспадзявацца, бо і Мікалай Міхайлавіч Смусянок, і Уладзімір Аляксеевіч Дэйнак, і выкладчык тэорыі Іван Васільевіч Наўрось — прафесіяналы ўдвайне. Яны самі вельмі любяць тэхніку, дасканала разбіраюцца ў ёй, таму стараюцца, каб перадаць усё гэта і сваім навучэнцам. Між іншым, пра эфектыўнасць работы майстроў і выкладчыка гаворыць той факт, што працэнт будучых вадзіцеляў, якія паспяхова здаюць экзамены з першага разу, вялікі.
Як прафесіяналы са стажам Мікалай Міхайлавіч і Уладзімір Аляксеевіч перакананы, што кожнага мож­на навучыць кіраваць транспартам, але добрым вадзіцелем можа стаць не ўсякі. Тут вялікую ролю адыгрываюць аператыўнае мысленне, здольнасць у самы кароткі час правільна ацаніць дарожную сітуацыю і прыняць найбольш выгаднае рашэнне, захоўваць пільнасць у аднастайнай дарожнай абстаноўцы. А яшчэ сапраўдны вадзіцель павінен быць адукаваным тэхнічна, культурным і вет­лівым у адносінах да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, адказным і ў першую чаргу перад самім сабою.
— З жаданнем набыць пасведчанне вадзіцеля на права кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі да вас прыходзіць шмат і жанчын. Ці лёгка яны асвойваюць тэхнічную тэорыю і практыч­ныя навыкі? — пытаюся ў Мікалая Міхайлавіча.
— Калі гаварыць шчыра, некаторыя жанчыны ў плане навучання ў многім пераўзыходзяць мужчын. Яны больш адказныя. Яны больш стараюцца, больш дысцыплінаваныя. А значыць можна меркаваць, што і ў будучым яны будуць такімі.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: майстры вытворчага навучання кі­ра­ванню транспартнымі сродкамі Кобрынска-Ма­ла­рыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ (злева направа) Уладзімір Дэйнак і Мікалай Смусянок.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 84 от 29.10.16г.

Добавить комментарий


babyforyou.org

bestseller-sales.com/best-sellers-books/

ремонт домов стоимость
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!