Калі чалавек апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі, яго могуць вызваліць ад выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў

Аб гэтым паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка на брыфінгу «Практычныя аспекты рэалізацыі дэкрэта нумар 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Намеснік міністра адзначыла, што дэкрэт устанаўлівае агульныя падыходы да ўсіх плацельшчыкаў збору. Разам з тым часта неабходна ўлічваць кожную канкрэтную жыццёвую сітуацыю. «У жыцці ў любога чалавека бываюць розныя сітуацыі. Можа скласціся так, што чалавек па тых ці іншых прычынах плацельшчык збору і ў яго цяжкае фінансавае становішча, жыццёвыя абставіны. У гэтым выпадку прадугледжана магчымасць звароту ў мясцовыя органы ўлады па пытанні вызвалення ад выплаты збору. І грамадзяне могуць гэтым скарыстацца», — расказала Святлана Шаўчэнка.
«Тыя грамадзяне, якім будуць накіраваны паведамленні і ў якіх цяжкае фінансавае становішча, могуць звяртацца ў мясцовыя органы ўлады з заявай», — удакладніла намеснік міністра.
БелТА.

Опубликовано ГЧ № 84 от 29.10.16г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!