Школьнай сталоўцы – быць!

У другую гарадскую школу, дзе цяпер ідзе рэканструкцыя сталоўкі, мы завіталі пасля 8 гадзін раніцы. Але тут поўным ходам ішлі ўжо работы. Прараб Віктар Кузьмін, які быў тут жа, знайшоў магчымасць некалькі хвілін пазносіцца з намі, хаця, шчыра кажучы, не вельмі хацелася адрываць яго ў такі гарачы час ад работы, як і саміх будаўнікоў. 

— 70 працэнтаў агульнабу­даўнічых работ на аб’екце ўжо выканана, — пачаў з прыемнага Віктар Мікалаевіч. — І я лічу, менавіта дзякуючы таму, што ўсе работнікі, за­нятыя на рэканструкцыі ста­лоўкі, добра разумеюць значнасць аб’екта, якую ён ролю адыгрывае для школы і школьнікаў, таму, як адзін, усе працуюць з энтузіязмам, стараюцца. Тым больш, што ў некаторых у гэтай школе вучацца як дзеці, так і ўнукі. Вось бы яшчэ праблем з фі­нансаваннем не было …
Цяжкае становішча з фі­нан­саваннем, дзяліліся будаўнікі, вядома ж, не лепшым чынам адбіваецца на рабоце. Але ўсе, хто зацікаўлены ў тым, каб школьная сталоўка была здадзена ў эксплуатацыю як мага хутчэй, шукаюць розныя шляхі вырашэння праблем з грашыма. Словам, справа на месцы не стаіць, і цяпер кожны на сваім працоўным месцы цалкам аддаецца рабоце, няхай гэта страхары, бетоншчыкі ці тынкоўшчыкі з ПМК-20, сантэхнікі з маларыцкай ПМК-8, аддзелачнікі з СПМК-6, электрыкі з СПМК-40 г. Брэста ці работнікі іншых арганізацый. Усяго на аб’екце, як удакладніў Віктар Кузьмін, цяпер задзейнічана каля 30 чалавек.
Прыклад вялікай адказ­насці за даручаны ўчастак работы паказвае брыгада страхароў, узначальвае якую Раман Шырокі. У складзе яе — 6 чалавек. Усе — як на падбор. Умеюць і любяць працаваць. І вопыт у кожнага ёсць. І кожны, як гавораць, — майстар на ўсе рукі, пачынаючы ад бры­гадзіра Рамана Шырокага і да радавых будаўнікоў Сяргея Назарука, Уладзіміра Палінкі, Алега Гардзецкага, Рыгора Пракапука. Дарэчы, апошні ўжо на заслужаным адпачынку, але яго багаты вопыт работы ў будаўнічай галіне, прафесійнае май­­стэрства, пачуццё ўзае­мазамяняльнасці ў калектыве, дзе ў асноўным маладыя будаўнікі, ніяк не лішнія. Наадварот, яны толькі спрыяюць паспяховай рабоце.
Скажу шчыра: гледзячы на гэтых сур’ёзных людзей, якія выбралі для сябе не менш сур’ёзную і адказную прафесію, на тое, як кожны з іх завіхаўся на сваім рабочым месцы, хочацца верыць, што ні адміністрацыю сваёй арганізацыі, ні ад­мі­ністрацыю школы, ні вуч­няў, ні іх бацькоў, якія ўсклад­ваюць вялікія надзеі на будаўнікоў, яны не падвядуць.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: брыгада Рамана Шырокага ў складзе Уладзіміра Палінкі, Сяргея Назарука, Рыгора Пракапука і Алега Гар­дзецкага.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ от № 85  2.11.16г.

Добавить комментарий


77713.majbutne.com.ua

https://pills24.com.ua

https://chemtest.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!