ПАКАЗАЛІ ТВОРЧЫЯ ЗДОЛЬНАСЦІ

У Брэсце прайшоў адборачны этап агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод работнікаў органаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Брэсцкай вобласці, прысвечаны Году культуры. 

У творчым конкурсе таксама прынялі ўдзел эксперты, работнікі і члены іх сем’яў з Маларыцкага, Жабінкаўскага і Кобрынскага раё­наў.
Шчыра кажучы, калі аб’явілі аб правядзенні конкурсу, мы былі не на жарт азадачаны. Бо работа ў нас адказная і сур’ёзная. Мы прывыклі бачыць побач з сабой заўсёды сабраных, сканцэнтраваных калег, якія, на першы погляд, мала ўпісваюцца ва ўмовы конкурсных праграм. Аднак з упэўненасцю можна сказаць, што конкурс удаўся.
Выкарыстоўваючы нацыянальны каларыт, прыгожа і заўзята праспявала частушкі санітарка з Маларыты Свят­лана Дворак. Разам са сваімі дзецьмі, пры свечках, якія гарэлі, даніну павагі да бацькоў выказалі ў пранікнёным вакаль­ным выкананні работніцы з Кобрына. Звонкія дзявочыя галасы Марыі і Кацярыны Саўчук з Жабінкі выканалі песню, прысвечаную настаўнікам. У вершаванай форме пра работу свайго бацькі – эксперта-крыміналіста – расказала Ульяна Смаль з Ма­ларыты.
Самымі кранальнымі былі нумары, прысвечаныя тэме чалавека, які сутыкнуўся з жахам вайны. Удзельнікі конкурсу чыталі ўласныя вершы на роднай мове, заўзята вытанцоўвалі ў нацыянальных касцюмах, спрабавалі сябе ў модным сёння жанры “stand up”, правялі імправізаваны модны паказ і нават знялі ўласны відэафільм. Конкурсная праграма атрымалася разнастайнай і насычанай, кожны ўдзельнік праявіў свае творчыя здольнасці, што дазволіла ўсім яшчэ бліжэй пазнаёміцца паміж сабой.
Дзяніс САКАДЫН, начальнік міжраённага аддзела.
НА ЗДЫМКУ:
у час конкурсу.

Опубликовано ГЧ № 85 от 2.11.16г.

Добавить комментарий


ukrterminal.kiev.ua

ссылка chemtest.com.ua

www.profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!