У заяўніка ёсць правы і абавязкі

23 студзеня 2016 года ўступіла ў сілу новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З “ Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. Змяненні і дапаўненні ўнесены на аснове Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 № 306-З. З уступленнем у сілу новай рэдакцыі Закона дапоўнены і істотна змянены некаторыя яго нормы. Растлумачыць гэтыя змяненні  карэспандэнт “Голасу часу” папрасіла загадчыцу сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Людмілу Габрыльчук.

— Людміла Уладзіміраўна, напачатку растлумачце, што гарантуе кожнаму грамадзяніну Закон “ Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”?
— У першую чаргу — права заяўнікаў на зварот у арганізацыі і да індывідуальных прадпрымальнікаў. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтвы замежных арганізацый карыстаюцца правам на зварот нароўні з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь.
Сваё права на зварот можна рэалізоўваць асабіста ці праз сваіх прадстаўнікоў. Пры гэтым асабісты ўдзел грамадзяніна пры падачы і разглядзе звароту не пазбаўляе яго права мець прадстаўнікоў, як і ўдзел прадстаўнікоў не паз­баўляе грамадзян права на аса­бісты ўдзел пры падачы і разглядзе заяў. Прадстаўляць інтарэсы заяўніка можна на падставе актаў заканадаўства, актаў упаўнаважаных на тое дзяржаўных органаў альбо аформленай у вызначаным парадку даверанасці.
— Якія правы заяўніка прапі­саны ў Законе?
— Падаваць звароты, прыводзіць довады службовай асобе, якая праводзіць асабісты прыём. Кі­раў­нікі і службовыя асобы ар­ганізацый не маюць права адмовіць заяўніку пры падачы звароту, за выключэннем выпадкаў, якія вызначаны заканадаўствам. Заяўнік мае права знаёміцца з матэрыяламі, якія непасрэдна датычацца разгляду зваротаў, калі гэта не закранае правы, свабоды і законныя інтарэсы іншых асоб і ў матэрыялах не ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, камерцыйную ці іншую ахоўваемую законам тайну. Прычым, знаёміцца з матэрыяламі можна на любой стадыі разгляду звароту. Даецца права заяўніку прадстаўляць дадатковыя дакументы і звесткі альбо звяртацца з просьбай аб іх выпатрабаванні, у тым ліку ў электроннай форме, у выпадку, калі выпатрабаванне такіх дакументаў і звестак не закранае правы, свабоды і законныя інтарэсы іншых асоб і ў дакументах не ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, камерцыйную ці іншую тайну. Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці. Для гэтага трэба падаць адпаведную пісьмовую заяву. У выпадку, калі заяўнік адклікае свой зварот, арганізацыя, індывідуальны прадпрымальнік спыняюць разгляд яго і вяртаюць заяўніку арыгіналы дакументаў, якія прыкладзены да звароту. У шэрагу правоў і атрыманне адказаў на звароты, абскарджанне ў вызначаным парадку адказаў і рашэнняў аб тым, што зварот застаецца без разгляду па сутнасці, а таксама рэалізацыя іншых правоў, якія прадугледжаны Законам і іншымі актамі заканадаўства.
— Нароўні з правамі закон прадугледжвае і абавязкі заяўніка. Давайце спынімся на асноўных з іх.
— Заяўнік абавязаны захоўваць патрабаванні Закона, падаваць звароты ў арганізацыі, інды­ві­дуальным прадпрымальнікам у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй, ветліва абыходзіцца з работнікамі арганізацый, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іх работнікамі, не дапускаць ужывання нецэнзурных слоў і выказванняў. У выпадку знявагі службовых асоб заяўнік можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя таго, у асобы, якая зняважана такімі дзеяннямі, ёсць права кампенсаваць нанесеную маральную шкоду ў судовым парадку. Павінен заяўнік і своечасова інфармаваць арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў аб змяненні свайго месца жыхарства ці месца знаходжання ў перыяд разгляду звароту. Калі месца жыхарства зменена, заяўнік можа не атрымаць у вызначаны тэрмін пісьмовы адказ на свой зварот. Акрамя таго, можа спатрэбіцца асабісты ўдзел заяўніка ў разглядзе звароту.
— У новай рэдакцыі Закона прапісаны правы і абавязкі арганізацый і індывідуальных прад­прымальнікаў, у адрас ці ў адносінах якіх паступіў зварот. Будзе карысным, напэўна, расказаць і пра іх.
— Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права запытваць у вызначаным парадку дакументы ці звесткі, якія неабходны для вырашэння пытанняў, што ўтрымліваюцца ў зваротах, звяртацца ў суд для спагнання з заяўніка расходаў, якія былі нанесены ў сувязі з разглядам неабгрунтаваных зваротаў, што сістэматычна (тры і больш разоў на працягу года) накіроўваюцца ў адну і тую ж арганізацыю, да аднаго і таго ж індывідуальнага прадпрымальніка ад аднаго і таго ж заяўніка, а таксама зваротаў, якія ўтрымліваюць заведама лжывыя звесткі, ажыццяўляць іншыя правы, якія прадугле­джаны Законам і іншымі актамі заканадаўства. А ў ліку абавязкаў — захоўваць уважлівыя, адказныя, добразычлівыя адносіны да заяўніка, не дапускаць фармалізму, бюракратызму, валакіты, прадузятых, нетактоўных паводзін, грубасці і непавагі, прымаць меры для поўнага, аб’ектыўнага, усебаковага і своечасовага разгляду зваротаў, прымаць законныя і абгрунтаваныя рашэнні, інфармаваць заяўнікаў аб рашэннях, якія прыняты па выніках разгляду зваротаў, прымаць у межах сваёй кампетэнцыі меры па аднаўленні парушаных правоў, свабод і законных інтарэсаў заяўнікаў, забяспечваць кантроль за выкананнем рашэнняў, якія прыняты па зваротах, вырашаць у вызначаным парадку пытанні аб прыцягненні да адказнасці асоб, па віне якіх дапушчана парушэнне правоў, свабод і законных інтарэсаў заяўнікаў, растлумачваць заяўнікам парадак абскарджання адказаў на звароты і рашэнняў аб тым, што зварот застаецца без разгляду па сутнасці ў выпадках, якія прадугледжаны Законам.
— Калі ўжо размова зайшла пра звароты, якія застаюцца без разгляду, спыніцеся, калі ласка, на пераліку падстаў, пры якіх зварот можа быць пакінуты без разгляду?
— Без разгляду па сутнасці можа застацца пісьмовы зварот у выпадку, калі ён не адпавядае патрабаванням, што прад’яўляе Закон, калі ён належыць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэса, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, а таксама калі зварот з’яўляецца зваротам работніка да наймальніка альбо калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі вызначаны іншы парадак падачы і разгляду такіх заяў. Без разгляду па сутнасці могуць заставацца і звароты, якія ўтрымліваюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі, у тым ліку, калі заўвагі і прапановы, унесеныя ў кнігу заўваг і прапаноў, не адносяцца да дзейнасці гэтай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, не датычацца якасці тавараў, якія вырабляюцца ці рэалізуюцца, якасці работ, якія выконваюцца, паслуг, якія аказваюцца. Могуць не разглядацца і звароты, калі прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі, калі заяўнікам пададзены паўторны зварот, які ўжо быў разгледжаны па сутнасці, і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, калі з заяўнікам спынена перапіска па пытаннях, якія ўтрымліваюцца ў звароце. Арганізацыі, калі да іх паступаюць пісьмовыя звароты, рашэнне якіх не знаходзіцца ў іх кампетэнцыі, на працягу 5 дзён накіроўваюць звароты для разгляду арганізацыям у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй і паведамляюць заяўнікам, альбо ў той жа тэрмін, у парадку вызначаным Законам, пакідаюць зварот без разгляду па сутнасці і паведамляюць аб гэтым заяўнікам з растлумачэннем, у якую арганізацыю і ў якім парадку трэба звярнуцца для вырашэння пытання. Першапачаткова звароты падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй у мясцовых органах альбо ў іншых органах, калі пытанні звароту аднесены да выключнай кампетэнцыі гэтых органаў. Зацверджаны пе­ралік дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, якія адказваюць за разгляд зваротаў па сутнасці ў асобных сферах жыццядзейнасці насельніцтва. Рашэнні гэтых мясцовых органаў па зваротах могуць быць абскарджаны ў вызначаныя пералікам адпаведныя вышэйстаячыя органы. Напрыклад, зварот па землеўпарадкаванні і землекарыстанні першапачаткова павінен разглядацца ў мясцовым органе (сельвыканкаме, землеўпарадкавальнай службе райвыканкама, райвыканкаме), толькі затым абскарджаны ў вышэйстаячы орган (землеўпарадкавальную службу аблвыканкама, Дзяржаўны камітэт па маёмасці). Вышэйстаячым органам для Маларыцкага райвыканкама з’яўляецца Брэсцкі аблвыканкам.
Запісала Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: Людміла Габрыльчук.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 85 от 2.11.16г.

Добавить комментарий


www.adulttorrent.org/details/paperheads

аккумуляторы бош
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!