Першы прыём: пытанні, адказы…

“Прамую  тэлефонную лінію” і прыём грамадзян па асабістых пытаннях правяла ў райвыканкаме дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Белавежскай выбарчай акрузе № 8 Жанна Стаціўка. 

На “прамую лінію” пасту­піла 3 званкі. Пытанні пен­сій­нага заканадаўства, газіфікацыі, водаправоднага забеспячэння ўзнімалі перад дэпутатам жыхары вёсак Збураж, Заазёрная і Ляхаўцы. На ўсе іх яны атрымалі адказы адразу ў тэлефонным дыялогу.
Жанну Уладзіміраўну прыемна здзівіла актыў­насць маларытчан. На прыём звярнуліся 4 жыхары раёна. Першы прыём яе ў якасці дэпутата парламента паказаў, на­колькі важна ведаць праблемы людзей, бо гэта своеасаблівы народны кант­роль, які трымае ў тонусе. Так, жыхар вёскі Лукава Анатоль Нікалаюк звярнуўся да дэпутата з цікавай прапановай. Сам ён пчаляр–аматар, ды яшчэ працуе пчаляром у СВК “Да­рапеевічы”.
— І калі ў Парламенце будуць разглядаць законапраект “Аб пчалярстве”, добра было б, каб прадугледзелі якую-небудзь дапамогу пчалярам. У Літве, напрыклад, за кожную пчоласям’ю дзяржава выдзяляе пэўную даплату пчаляру. Дапамогу аказваюць і ў Польшчы.
Жанну Уладзіміраўну гэтая прапанова зацікавіла. Вядома, карысна было б парламентарыям вы­вучыць вопыт нашых суседзяў – Літвы і Польшчы, каб улічыць па­жаданні і максімальна выкарыстоўваць яго ў нас.
Па тэлефоннай сувязі ў час прыёму яна высветліла, што такі законапраект у Парламенце пакуль не разглядаецца, а калі будзе распрацоўвацца, то тады можна будзе ўносіць нейкія канкрэтныя прапановы.
Міка­лай Ташкінаў прыйшоў не толькі са сваёй просьбай, але і ад імя многіх жыхароў вуліцы Паркавай, дзе сам пражывае, і суседняй Паўднёвай.
— Справа ў тым, — гаварыў Мікалай Антонавіч, — што тэлефонны даведнік, выпушчаны ў 2008 г., даўно зжыў сябе. Патэлефанаваць, скажам, у камунальную службу, як і ў многія іншыя, сабе даражэй – толькі псуеш нервы. Колькі разоў узнімалі гэ­тае пытанне – яно ніяк не вырашаецца. Няўжо гэта такая невырашальная праблема, — абураўся Мікалай Антонавіч.
Жанна Уладзіміраўна паабя­цала папрацаваць над узнятым пытаннем.
Валянціна Пятроўна Бярнацкая шкадуе аб тым, што старую кватэру ў доме, які пайшоў пад знос, не дазволілі ў свой час прыватызаваць, а новую, якую выдзелілі ў новым доме, ужо не змаглі (яна з мужам – пенсіянеры з нізкім матэрыяльным дастаткам). Іх жыллё цяпер перайшло ў статус арэнднага. Жанна Уладзіміраўна параіла Валянціне Пятроўне звярнуцца ў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама наконт та­го, ці можна, захаваўшы пэў­ныя нюансы жыллёвага заканадаўства, перавесці кватэру з арэнднай у са­цыяльную, а сама яна зробіць дэпутацкае хадайніцтва, каб вывучыць дасканала пытанне і папрацаваць над ім.
У рабоце з людзьмі няма дробязяў. Кожнае пытанне патрабуе ўвагі. І калі падыходзіць з пазіцыі, як дапамагчы чалавеку, тады рашэнне абавязкова знойдзецца.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: у час прыёму.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 87 от 12.11.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


обращайтесь granit-sunrise.com.ua

www.steroid-pharm.com

https://best-cooler.reviews