Акцыя “Клопат”

Штогод восенню работнікі Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзяць акцыю “Клопат”.
Сёлета забяспечыць адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў, якія знаходзяцца на абслугоўванні ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі дома, і падапечных аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў на зіму гароднінай дапамаглі СВК “Дарапеевічы”, “Хаціслаўскі” і “Гвозніца”. Яны выдзелілі цыбулю, бульбу і моркву. Дарэчы, работнікі тэрытарыяльнага Цэнтра самі адправіліся на поле, каб нарыхтаваць моркву. Сельгаспрадукцыю з дастаўкай дамоў атрымалі больш за 35 жыхароў горада і вёсак раёна.
Святлана МАКСІМУК.

НА ЗДЫМКУ: гародніну сваёй падапечнай даставілі спецыялісты аддзялення сацыяльнага абслугоўвання дома.
Фота аўтара.

Опуликовано ГЧ № 87   12.11.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.