Выявіць фактары рызыкі

У рамках Сусветнага дня барацьбы супраць дыябету прайшла акцыя,  накіраваная на выяўленне фактараў рызыкі гэтага захворвання.  У перыяд акцыі ў раёне былі арганізаваны кансультатыўна-дыягнастычныя пункты. 

Два з іх працавалі ў паліклініцы горада. У кабінеце даўрачэбнага прыёму і кабінеце памочніка ўрача 10 лістапада ўсе, хто пажадаў, маглі вызначыць паказчыкі здароўя. А 11 лістапада магчымасцю змераць артэрыяльны ціск, узровень глюкозы ў крыві, свой рост, вагу і акружнасць таліі, вызначыць індэкс масы цела і тут жа, на месцы, па выніках абследавання атрымаць кансультацыю ўрача-эндакрынолага маглі скарыстацца наведвальнікі цэнтральнай раённай аптэкі № 14.
Усяго ў час акцыі прайшлі абследаванне і атрымалі парады спецыялістаў больш за 50 маларытчан. У большасці з іх экспрэс-аналіз паказаў вынікі, якія адпавядаюць норме. Але былі і тыя, у каго ўпершыню спецыялісты выявілі адхіленні. Своечасова звярнуць увагу на фактары рызыкі, каб адшукаць шляхі прафілактыкі цукровага дыябету – якраз і ёсць мэта акцыі. А таму ў гутарцы з тымі, хто прайшоў абследаванне, і ўрач-эндакрынолаг Уладзімір Жылінскі, і ўрач-валеолаг Вольга Кавалеўская абавязкова раілі прытрымлівацца правільнага харчавання і даваць арганізму рэгулярныя фізічныя нагрузкі, што дапамагае кантраляваць масу цела, артэрыяльны ціск і ўзровень цукру ў крыві, прадухіляючы тым самым развіццё цукровага дыябету і яго ўскладненняў.
Між іншым ,толькі сёлета з пачатку года на ўлік з захворваннем на цукровы дыябет узята каля 70 жыхароў раёна. А ўсяго на ўліку з рознымі тыпамі гэтай хваробы знаходзяцца 860 чалавек.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 88 от 16.11.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.ailavita.com.ua

https://shah21.com.ua

битумная черепица