“Як маладыя мы былі…”

Кожную нядзелю ў Макранскай бібліятэцы збі­раюцца разам чытачы-пенсіянеры на вячэрнія пасядзелкі. Гутараць, успамінаюць мінулыя падзеі. Неяк у некага з’явілася думка арганізаваць выставу старых фотаздымкаў, якія раскажуць пра гісторыю вёскі. Рэалізацыяй ідэі занялася бібліятэкар Тамара Мікалаеўна Максімук.
Яна папрасіла вяскоўцаў пагартаць свае сямейныя альбомы і прынесці ў бібліятэку старыя здымкі. На просьбу адгукнуліся многія. Шмат цікавых фотакартак адшукалі Марыя Аляксееўна Бойка, Таццяна Васільеўна Палівода, Надзея Васільеўна Любчык, Ніна Паўлаўна Пакутная, Надзея Дзмітрыеўна Пашук. “Як маладыя мы былі…” – гэты выраз паўтаралі ўсе, хто з цікавасцю разглядваў чорна-белыя, пажаўцелыя ад часу фота з мінулага. Ён даў назву выставе, якая пачала дзейнічаць на мінулым тыдні ў Макранскай бібліятэцы.
Для вяскоўцаў-пенсіянераў такая выстава стала “машынай часу” ў маладыя гады, магчымасцю пабачыць на фотаздымках сябе, сваіх сяброў, суседзяў, аднавяскоўцаў, пагутарыць аб тым, як склаўся лёс кожнага, успомніць вясковыя святы і калгасныя будні. А для юных чытачоў бібліятэкі выстава – гэта прыемная магчымасць паказаць сваім сябрам на старым здымку бабулю ці дзядулю, самім зазірнуць у даўні час.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: выстава ў Макранскай сельскай бібліятэцы.

Опубликовано ГЧ № 88 от 16.11.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.kapli.kiev.ua

www.el-smoke.club/

www.best-cooler.reviews/igloo-playmate-cooler-review/