Падарункі ад “ПрЫорбанка”

На ўліку ў Маларыцкім раённым цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі цяпер знаходзіцца 381 дзіця з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзейнічае 6 спецыяльных груп (81 дзіця) у дашкольных установах, функцыянуе 3 пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі школам (69 дзяцей). Установа выконвае яшчэ і патранажную функцыю: курыруе і дапамагае ў рабоце 19 класам  інтэграванага навучання і выхавання, дзе займаецца 23 вучні, 9 пунктам карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, у якіх налічваецца 160 дзяцей, а таксама 11 вучням, якія навучаюцца дома.

Непасрэдна ў самім Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі ўсю неабходную дапамогу цяпер атрымліваюць 33 дзіцяці. Каб яе аказваць прафесійна, своечасова і на належным узроўні, неабходна адпаведная матэрыяльна-тэхнічная база.
— Яна ў нашым цэнтры пастаянна паляпшаецца, — гаворыць Людміла Лукавец, дырэктар, – дзякуючы спонсарскай дапамозе, тым людзям, якія неабыякавыя да гора, праблем са здароўем чужых дзяцей. Апошняе таму пацвярджэнне – урачыстая сустрэча-свята, якую мы правялі разам з нашымі “асаблівымі” дзецьмі, іх бацькамі пры падтрымцы і дапамозе калектыву ясляў-сада №6 “Сонейка” райцэнтра (загадчык Таццяна Трушко). Для гэтага была прыемная нагода. У госці ва ўстанову адукацыі завітаў Андрэй Туцкі, упраўляючы цэнтра банкаўскіх паслуг 500 ААТ “Прыорбанк” (г.Брэст). І не з пустымі рукамі.
Андрэй Леанідавіч ад імя калектыву ААТ “Прыорбанк” Маларыцкаму раённаму цэнтру карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі перадаў 5 дзіцячых ложкаў, 2 сталы, 6 крэслаў, артапедычнае крэсла, крэсла-грушу, набор дзіцячай мэблі, пыласос. Усё гэта паспрыяе стварэнню больш камфортных умоў для выхаванцаў, якія тут знаходзяцца, і якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу.
-Мы выдатна разумеем, што дзецям з праблемамі ў здароўі, а асабліва — з цяжкімі псіхафізічнымі адхіленнямі ў развіцці, патрэбны асаблівая ўвага і клопат, — кажа Андрэй Туцкі. – Пасля звароту Людмілы Віктараўны ў наш банк было прынята рашэнне аб аказанні пэўнай фінансавай дапамогі Маларыцкаму раённаму цэнтру карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. І вось я прыехаў ва ўстанову яе перадаць. Гэта – невялікая часцінка дабрыні, якой усе нашы супрацоўнікі шчыра падзяліліся з дзецьмі, хто па волі лёсу пазбаўлены самага дарагога багацця чалавека — здароўя. Такім дзецям асабліва неабходны цеплыня, увага, ласкавае слова.
Ад імя дзяцей, бацькоў, а таксама супрацоўнікаў Маларыцкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі шчыра падзякавала Андрэю Леанідавічу і ўсяму калектыву ААТ “Прыорбанк” Людміла Лукавец. Яна выказала надзею, што ў будучым пройдзе яшчэ не адна аналагічная сустрэча з прадстаўнікамі гэтага банка.
* * *
Прысутныя на сустрэчы-свяце прынялі ўдзел у канцэртна-забаўляльнай праграме. У яе былі ўключаны розныя конкурсныя выпрабаванні для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іх бацькоў, а таксама нумары мастацкай самадзейнасці, якія падрыхтавалі выхаванцы ясляў-сада №6 райцэнтра, а таксама Андрэй Кацёл і Сафія Ігнацюк з Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра cацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымкУ: Андрэй Туцкі, упраўляючы цэнтра банкаўскіх паслуг 500 ААТ “Прыорбанк”, і Людміла Лукавец, дырэктар Ма­ларыцкага раён­нага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага на­­вучання і рэа­білітацыі.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 88 от 16.11.16г.

Добавить комментарий


подробнее на www.profvest.com

doha global mmgp

www.www.profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!