Падзяка Богу за атрыманы ўраджай

Сёлета на Маларытчыне атрыманы добры ўраджай. Працаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна сваёй стараннай, самаадданай, зладжанай і плённай працай  вырасцілі і без страт сабралі  багаты ўраджай збожжавых і зернебабовых культур, дастаткова назапасілі кармоў на асенне-зімовы перыяд для грамадскага статка. 

Поспеху паспрыяла тое, што ва ўборачнай кампаніі ўдзельнічалі прафесіяналы сваёй справы, якія прадэманстравалі сапраўднае майстэрства, праявілі самыя лепшыя якасці свайго характару – беражлівыя адносіны і адданасць роднай зямлі, працавітасць, стойкасць і цярпенне. Не знізіць планку ў атрыманні ўраджаю і нарыхтоўцы кармоў дазволіла якасная падрыхтоўка палёў, своечасовая сяўба, унясенне комплексу ўгнаенняў і сродкаў аховы раслін, строгае выкананне тэхналогіі вырошчвання збожжавых і зернебабовых культур… Многія лічаць, што дасягнутых вынікаў не было б, каб не дапамога Усявышняга. У гэтым перакананы і многія спецыялісты.
Невыпадкова ў нашых продкаў спрадвеку існаваў добры звычай. Любую важную справу яны абавязкова пачыналі і заканчвалі малітвай. Малебны служылі пры закладцы падмурка новай хаты, перад выхадам у поле, на пачатак і заканчэнне жніва… Традыцыя пачынаць і завяршаць адказную і неабходную справу са шчырай супольнай малітвы адрадзілася і прыжылася на Маларытчыне. Не стаў выключэннем і сёлетні год.
У лютым у Мікалаеўскай царкве райцэнтра на вячэрнім богаслужэнні адбылося малебнае спяванне з акафістам іконе Божай Маці “Спорительница хлебов”. У час яго саборна ўзносіліся шчырыя малітвы Богу, Царыцы Нябеснай. Тады протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкай царкоўнай акругі, і протаіерэй Сергій Струнец, клірык Мікалаеўскай царквы райцэнтра, благаславілі вернікаў на плённую працу, асвяцілі насенне збожжавых, гародніны на добры і багаты ўраджай.
А нядаўна ў Мікалаеўскай царкве г.Маларыта зноў быў адслужаны па­дзячны малебен з акафістам іконе Божай Маці “Спорительница хлебов”, але ўжо за атрыманы ўраджай. На богаслужэнні прысутнічалі кіраўнікі раёна: Мікалай Шум, старшыня райвыканкама, і Вадзім Галоўчык, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Маларытчыны.
Пасля завяршэння богаслужэння про­таіерэй Віктар Паляціла пажадаў прысутным здароўя, міру, душэўных сіл, здзяйснення жаданняў, шчасця і дабрабыту, Божай дапамогі і благаслаўлення ва ўсіх справах і пачынаннях. Ён акрапіў кіраўнікоў раёна і сельгаспрадпрыемстваў святой вадой.
На здымку: падчас падзячнага малебна з акафістам за атрыманы ўраджай у Мікалаеўскай царкве райцэнтра.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 88 от 16.11.16г.

Добавить комментарий


читать далее на maxformer.com

www.monaliza.kiev.ua

https://velotime.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!