Прыгажосць Божага свету вачамі дзяцей

У Маларыцкім благачынні завяр­шыўся першы этап XIІ Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету”. Больш чым з 50 работ, намаляваных вучнямі нядзельных школ благачыння, Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама навучэнцамі прафесійнага ліцэя сель­скагаспадарчай вытворчасці, адабраны лепшыя.

Найбольш удалыя з іх трапяць на епархіяльны этап, дзе журы вызначыць лепшыя работы і накіруе іх у Маскву на заключны этап творчага спаборніцтва. Малюнкі будуць прадстаўлены на выставе ў час правядзення XXV Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў.
У творчым спаборніцтве прымаюць удзел юныя мастакі з Беларусі, Расіі, Украіны, іншых краін свету… У склад журы заключнага этапу конкурсу ўваходзяць члены Расійскай акадэміі мастацтваў, Саюза мастакоў Расіі, вядомыя дзеячы мастацтваў.
— Дзеці праўдзіва адлюстроўваюць у сваіх малюнках усё тое, што бачаць, што іх акружае ў паўсядзённым жыцці: храм Божы, сям’ю, у якой жывуць, блізкіх людзей, сяброў, свой дом, школу, луг, лес, рэчку, дзікіх і свойскіх жывёл… — кажа Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі. — Пераносячы на паперу фарбамі сваё бачанне створанага Богам свету, дзеці знаходзяць вакол сябе на кожным кроку прыгожае, вучацца яго бачыць, адчуваць вачыма, душою і сэрцам, а значыць — любіць сваю родную зямлю, той куточак, дзе нарадзіліся і растуць.
Конкурс традыцыйна праводзіцца ў некалькіх узроставых групах: да 8 гадоў, 9-12 гадоў, 13-17 гадоў. Творчае спаборніцтва мае некалькі асноўных намінацый: “Праваслаўная ікона”, “Прыгажосць роднай прыроды”, “Нараджэнне Хрыстова”, “Біблейскія сюжэты”, “Свет духоўны і свет зямны”, “Любімы храм”, “Мой дом, мая вёска, мой горад”, “Мая сям’я і сябры” і інш.
Пажадаем юным мастакам з Маларытчыны творчага поспеху і перамог!
На здымку: конкурсныя работы.

Опубликовано ГЧ № 88 от 16.11.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


посмотреть

www.sweet-smoke.com.ua/aksessuary/shlangi

подробно www.profvest.com