Ёлка-фэст – 2016

На календары яшчэ восень, але ва ўсю пачаліся ўжо прыемныя клопаты па падрыхтоўцы да навагодніх свят. Па традыцыі, у апошнія месяцы года праходзіць “генеральная рэпетыцыя” Дзядоў Марозаў і Снягурак — традыцыйны конкурс “Ёлка-фэст”.
Вось і сёлета вясёлыя, завадныя, творчыя каманды ўстаноў адукацыі Маларытчыны, прыхапіўшы з сабой добры настрой, паўдзельнічалі ў раённым этапе абласнога агляду-конкурсу Дзядоў Марозаў і Снягурак, які прайшоў у раённым Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Кожная каманда падрыхтавала сюжэтна-гульнёвую праграму і творчы нумар. Прызёрамі конкурснай праграмы сталі навагоднія героі з Велікарыцкай і Чарнянскай школ. А перамогу і права прыняць удзел у занальным аглядзе конкурсе “Ёлка-фэст – 2016” атрымалі каманды з Хаціслаўскай СШ і Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Строгае журы, праглядзеўшы навагоднія спектаклі, выбрала лепшых для ўдзелу ў фінале агляду-конкурсу. Сярод тых, хто заслужыў права ўдзелу ў ім, і каманда з Маларытчыны. З сюжэтна-гульнёвай праграмай “Навагодні баль у шахматным каралеўстве” на сцэне абласнога Цэнтра маладзёжнай творчасці выступяць 26 лістапада прадстаўнікі Маларыцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Юрый Лішуга, Ала Шабогіна, Зоя Ляшчынская і танцавальны калектыў у складзе вучняў СШ № 2 Алены Грузінскай, Соф’і Давыдоўскай, Вікторыі Лямачка, Валерыі і Уладзіславы Сацюк і Хрысціны Шэпеля. Пажадаем ім поспеху!
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час выступлення каманды Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Опубликовано ГЧ № 90 от 23.11.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://lkredit.com.ua

у нас avto-poliv.com.ua

also read best-cooler.reviews