Алімпіяда выбірае лепшых

Ва ўстановах адукацыі раёна пачаўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Інтэлектуальнае спаборніцтва выявіць мацнешых па 15 прадметах школьнага курса і краязнаўстве. 

Па матэматыцы, інфарматыцы, тэхнічнай і абслуговай працы алімпіяда праводзіцца сярод вучняў 8-11 класаў, па біялогіі, беларускай і рускай мове і літаратуры, хіміі, фізіцы, а таксама геаграфіі – сярод 9-11-класнікаў. Па гісторыі, грамадазнаўстве, нямецкай і англійскай мовах мацнейшыя будуць вызначацца сярод вучняў 10 і 11 класаў, па краязнаўстве – сярод вучняў 9 і 10 класаў. А вось па астраноміі за лепшага знаўцу паспрачаюцца вучні толькі 11 класаў.
Пераможцы другога этапу будуць абараняць гонар Маларытчыны на абласных спаборніцтвах.
На здымку: у час алімпіяды па матэматыцы.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 90 от 26.11.16г.

Добавить комментарий


автоматический полив hunter

progressive.ua

читать далее 13.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!