“Адновім лясы Беларусі”

Раённы савет грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” сумесна з Маларыцкім лясніцтвам далучыліся да рэспубліканскай агульнапіянерскай экалагічнай акцыі. Мэта яе – аднаўленне беларускіх лясоў, якія былі знішчаны і пашкоджаны ўраганамі, што абрушыліся на краіну ў ліпені гэтага года. 

У акцыі прынялі ўдзел каля 30 актыўных піянераў горада. Піянеры 7-х класаў піянерскай дружыны “Юнацтва” ДУА “Маларыцкая сярэдняя школа № 2” разам з лесніком Васілём Іванавічам Парфеяўцом прыбіралі лес ад смецця і пашкоджаных дрэў. А назаўтра актывісты піянерскай дружыны “Пралеска” ДУА “Маларыцкая сярэдняя школа №1” разам з лесніком Аляксандрам Мікалаевічам Мішчуком садзілі саджанцы-аднагодкі сасны. Было пасаджана каля 1600 маленькіх лясных прыгажунь. Між іншым, каб дрэва дарасло да двух метраў, павінна прайсці не менш васьмі-дзесяці гадоў. Толькі тады пасадку можна лічыць сапраўдным лесам!
Агульнапіянерская экалагічная акцыя “Адновім лясы Беларусі” працягваецца.
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст ДУА “ Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 90 от 26.11.16г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!